RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Творческая встреча: «200 крокаў пад зямлёй»

26 кастрычнiка ў 13:00 у кiнатэатры «Радзiма» Магілёўскага дзяржаўнага прадпрыемства «Кінавідэапракат» адбудзецца творчая сустрэча з паказам новай дакументальнай драмы студыi гістарычных фільмаў «Майстэрня Уладзіміра Бокуна» «200 КРОКАЎ ПАД ЗЯМЛЁЙ» (Беларусь, 2023, документально-постановочный, 45 мин., 12+), якая прысвечана аднаму з самых неверагодных эпізодаў супраціўлення жыхароў Беларусі нацысцкім акупантам. Гэта гісторыя пра тое, як навагрудскія яўрэі змаглі здзейсніць дзёрзкія ўцёкі з гета і папоўніць шэрагі партызан. Фільм заснаваны на дакументальных сведчаннях удзельнікаў падзей.

У здымках фільма ўдзельнічалі беларускія акцёры Дзмітрый Давідовіч, Маргарыта Кісялітэ, Іван Шчатко, Ілля Галушкін ды інш., а таксама рэкаструктары і звычайныя жыхары Навагрудка.

У кiнамерапрыемстве прымуць удзел: прадзюсер фільма, дырэктар студыі гістарычных фільмаў «Майстэрня Уладзіміра Бокуна» Уладзімір Бокун, актрыса Маргарыта Кісялітэ.

Білеты можна набыць на сайце www.mogilevkino.by або ў касе кінатэатра.