RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі сабралі калекцыю навагодніх паштовак савецкага часу

У Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі сабралі калекцыю навагодніх паштовак савецкага часу. Памылкова лічыць, што савецкія навагоднія паштоўкі – гэта толькі заснежаныя елкі, навагоднія шары і Дзед Мароз са Снягуркай. У той час кожная паштоўка мела асаблівы сэнс як для адпраўніка, так і для адрасата, адзначае вядучы навуковы супрацоўнік Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея Жанна Клімуць.

Калі паглядзець на паштоўкі 60-80-х гадоў мінулага стагоддзя, можна знайсці водгукі амаль на ўсе падзеі жыцця савецкага чалавека. Даволі часта пад навагодняй маскай хаваўся больш глыбокі сэнс: ад усесаюзнага будаўніцтва да пакарэння космасу.

«Радыё Магілёў»