RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА «Мяжысецкая СШ» Антон Лабаноўскі: зварот да гісторыі і культуры – гэта шлях да сэрцаў юных беларусаў

Зварот да гісторыі і культуры – гэта шлях да сэрцаў юных беларусаў. На гэта звярнуў увагу, выступаючы на Усебеларускім народным сходзе, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА «Мяжысецкая СШ» Антон Лабаноўскі.

«Для таго, каб мець будучыню, трэба памятаць пра мінулае, кажа нам сучаснае. Ёсць падзеі, якія непадуладныя часу. Я з задавальненнем бачу, якое моцнае ўражанне пакідае знаёмства вучняў з творамі беларускіх пісьменнікаў пра гераізм нашага народа ў Вялікай Айчынная вайне», - падкрэсліў Антон Лабаноўскі. Ён звярнуў увагу, што ў нашай краіне есць магчымасць праводзіць такія ўрокі і па-за межамі школы - ў музеях, на выставах, наведваючы помнікі культуры.

Захаваць пераемнаць пакаленняў, цікавасць падлеткаў да сваёй гераічная гісторыі, дапамагае ўдзел моладзі ў пошукавай працы, адзначыў настаўнік.  Ен перадаў удзельнікам сходу просьбу Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага клуба «Віккру» і папрасіў разгледзіць пытанне аб дазволе грамадскім пошукавым фарміраванням з удзелам моладзі самастойна весці разведвальныя і пошукавыя работы. На сёння раскопкамі мае права займацца толькі 52-гі асобны спецыялізаваны пошукавы батальён Міністэрства абароны Беларусі.

«Самастойна дакрануцца да гераічнага мінулага  - гэта шлях да развіцця асобы грамадзяніна  і абаронца сваёй краіны», - канстатаваў Антон Лабаноўскі. Не навязваць, а абуджаць і выхоўваць пачуццё любові да сваёй Айчыны дапамагае на Магілёўшчыне рэалізацыя праекту «#Мая_Зямля_Прыдняпроўе». Гісторыя населеных пунктаў і людзей стала асновай стварэння інтэрактыўнай карты гісторыі па-сапраўднаму славутай Прыдняпроўшчыны. Наведванне знакавых мясцін рэгіёнаў, прамысловых прадпрыемстваў, аб’ектаў аграрна-прамысловага комплексу, будзе спрыяць свядомаму выбару навучэнцамі будучай прафесіі, стане залогам фарміравання майстра сваёй справы.

«Чалавеку спачатку неабходна ўсвядоміць ролю тых мясцін, дзе ён нарадзіўся і вырас. І родная мова дапамагае адчуць сябе часцінкай гісторыі і культуры свайго народа, - упэўнены настаўнік.  - Важна не толькі данесці свае веды, але і перадаць, прывіць любоў да Айчыны сваім вучням. Мае ўрокі  - гэта мая любімая праца. І для мяне, як для кожнага шчырага настаўніка, вельмі важна, які жыццёвы шлях выбяруць вучні».

Па словах Антона Лабаноўскага, школа ніколі не здымала і не здымае з сябе ролю адказнай як за навучанне, так і выхаванне маладога пакалення. Але, на жаль, віртуальная прастора адрывае частку моладзі ад сапраўдных каштоўнасцей і традыцый беларускага народа. Таму сёння на першы план выходзіць выхаваўчы патэнцыял школы, што значна змяняе і функцыю настаўніка,  роля якога – сваім асабістым прыкладам закласці ў душу вучняў часцінку любові і павагі да сваёй Айчыны, прывіць жаданне жыць і працаваць на сваёй зямлі.

Маладое пакаленне змяняецца. І каб моладзь была рэсурсам грамадскага развіцця, трэба павялічыць матывацыю іх ідэй, якія адказваюць шляху развіцця краіны, падкрэсліў  Антон Лабаноўскі.  «Мы, настаўнікі, разумеем, што ўменне выхоўваць лідэра, які будзе знаходзіцца ў авангардзе і працаваць у камандзе, вылучаць стваральныя ідэі для дзяржавы, несці за іх адказнасць, магчыма толькі ва ўзаемадзеянні з сям’ёй і іншымі інстытутамі, якія створаны ў краіне, дзякуючы дзяржаўнай палітыцы. Падтрымка на розных узроўнях менавіта такіх лідэраў будзе вельмі каштоўнай у здзяйсненні вялікіх спраў моладзі для развіцця суверэнная Беларусі», - упэўнены настаўнік.

Вольга Емельянава

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна