Сёння Круглянскі раён наведаў міжнародны назіральнік ад СНД Віталь Бусько.
Ён пабываў на двух выбарчых участках: № 2 у горадзе (размешчаны на першым паверсе РДК), і № 12 на сяле (месціцца ў памяшканні Цяцерынскага вучэбна-педагагічнага комплекса дзіцячы сад – сярэдняя школа). Па раёне Віталя Леанідавіча суправаджала намеснік старшыні Круглянскага райвыканкама Анжэла Лукашэвіч.
На выбарчым участку № 2 на ўсе пытанні міжнароднага назіральніка адказваў старшыня выбарчай камісіі Сяргей Лазоўскі.
У аграгарадку Цяцерына выбарчы участак упершыню размясціўся ў мясцовай адзінаццацігодцы (раней быў у сельскім Цэнтры культуры).
Будынак школы добра дагледжаны, з мноствам прыцягальных патрыятычных кампазіцый, якія вельмі ўпадабаў высокі госць. За што выказаў падзяку дырэктару школы Уладзіміру Аляхновічу.
Што да самога выбарчага ўчастка, а яго прадстаўляла старшыня выбарчай камісіі Галіна Ляпешкіна, то аніякіх заўваг таксама выказана не было. Характэрная адметнасць: пераважная большасць выбаршчыкаў цяцерынскага рэгіёна – людзі маладога і сярэдняга ўзростаў.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
03.05.2024 - 18:02
03.05.2024 - 14:16
03.05.2024 - 09:50
03.05.2024 - 09:31