RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Практику охраны нематериальных историко-культурных ценностей представили на меминаре в Могилеве

12 красавіка на базе Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы прайшоў абласны семінар-практыкум “Актуальныя пытанні аховы нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей”.

Яго удзельнікамі сталі каля 40 чалавек – спецыялісты ўстаноў культуры па нематэрыяльна-культурнай спадчыне і фальклору з раёнаў і гарадоў Магілёўскай і Гомельскай абласцей, носьбіты, дырэктара і майстры раённых Дамоў (Цэнтраў) рамёстваў, дырэктара раённых Цэнтраў (Дамоў) культуры.

У якасці лектараў выступілі запрошаныя госці. Аб асаблівасцях аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей у розных абласцях нематэрыяльнай культурай спадчыны расказала Каліноўская Алена Тадевушаўна, вядучы спецыяліст аддзела інфармацыйна-аналітычнага забеспячэння дадатковай адукацыі дарослых ІПКіПК УА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў.

З дакладам на тэму “Аб выкананні Канвенцыі ЮНЕСКА аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў Рэспубліцы Беларусь. Па выніках перыядычнай справздачнасці 2021 г.” выступіла Сташкевіч Ала Барысаўна, эксперт Рэспублікі Беларусь Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны (ЮНЕСКА), фасілітатар Глабальнай сеткі па павышэнню патэнцыяла ў рэалізацыі Канвенцыі ЮНЕСКА аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

У праграмме семінара прайшлі прэзентацыі лепшых практык аховы нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей па Магілёўскай вобласці Быхаўскага, Клічаўскага, Чавускага раёнаў. Прэзентацыі перспектыўных элементаў Глускага, Крычаўскага, Мсціслаўскага, Хоцімскага раёнаў. Сваім вопытам па рэалізацыі выставачнага праекта “Жывая спадчына Гомельшчыны” падзялілася спецыяліст з Гомельшчыны.

Мерапрыемства праводзілася для абмену прафесійным вопытам і творчымі ідэямі, папулярызацыі рэгіянальных асаблівасцей традыцыйнай нематэрыяльнай культуры рэгіёну.

Крысціна Башарымава, вядучы рэдактар УК “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр НТ і КАР”