Рус Бел Eng 中文

Каб не пазбавіцца памяці

Вядомы беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч Уладзімір Ліпскі ў адным з сваіх твораў пісаў, што пaмяць – гэтa тaя жыццёвaя acнoвa, нa якoй тpымaeццa кoжны з нac. Янa як пaдмypaк для дoмa, як глeбa для кapaнёў, як coнцa для лicткoў, як нeктap для пчoл, як вaдa для pыбы.

А што адбудзецца, кaлi aдняць y чaлaвeкa пaмяць і дабавіць невуцтва? Напэўна тое, што мы назіралі гэтай восенню, калі некаторыя жыхары нашай краіны, нібы забыўшы ўсё гора і пазбаўленні ваеннага ліхалецця, якое перажылі нашы дзяды і прадзеды, сталі пад бела-чырвона-белыя сцягі — штандары калабарантаў.

Што гэта, як не страта памяці і праяўленне ўласнай неадукаванасці? А калі ўсё гэта «прыперчылі»  непрыкрытай хлуснёй аб  «гераічнай» гісторыі сцяга і розных падзеях, звязаных з ім, так званыя апазіцыйныя тэлеграм-каналы, атрымалася грымучая смесь…

Прыйшоў час развеяць міфы і раставіць кропкі над «і» ў  гэтай тэме. Сваеабразны гістарычны лікбез для галоўных ідэолагаў на сваіх прадпрыемствах — кіраўнікоў — правёў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, доктар гістарычных навук, прафесар, археолаг і краявед Ігар Марзалюк. Менавіта з гэтай мэтай Ігар Аляксандравіч і першы намеснік старшыні праўлення Магілёўскай абласной арга-нізацыйнай структуры РДГА «Веды» Раіса Шугалеева наведалі Чэрыкаўскі раён на мінулым тыдні. Раіса Аляксандраўна ў сваім прывітальным слове акрэсліла тэматыку сустрэчы з ідэалагічным актывам раёна — «БЧБ-сімволіка і яе выкарыстанне ў розныя часы гістарычнага мінулага Беларусі. Нацызм і экстрэмізм», а галоўным дакладчыкам выступіў Ігар Марзалюк. І першае, на што звярнуў увагу прысутных гісторык, гэта наогул на значэнне тэрміна «ідэалогія» ў яго цяперашнім ужыванні.

— Што такое «ідэалогія»? — звярнуўся да прысутных Ігар Аляксандравіч. — Размова ідзе не пра партыйную ідэалогію, а пра традыцыйную сістэму каштоўнасцей, сістэму вераванняў, якая аб’ядноўвае нас усіх як народ, пэўную этнічную супольнасць. Важнейшыя ідэалагемы беларускай дзяржаўнай ідэалогіі —  гэта і ёсць Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь.

Дарэчы, згодна з ёй мы маем права  на жыццё, уласнасць, адукаванне, ахову здароўя і гэтак далей…

— Але калі адна з супольнасцей у грамадстве пачынае адмаўляць ваша права  на існаванне (фізічнае), ваша права на ўласнасць, ваша права на жыццё,  — працягнуў гісторык, — то гэта не што іншае як праяўленне  экстрэмізму. І таму ва ўсіх краінах свету любыя дзеянні «ў гэтым напрамку» жорстка наказваюцца.

Па словах гісторыка, сёння многа кажуць пра вайну сімволік, але трэба разумець, што сімволіка заўсёды адлюстроўвае ідэі яе носьбітаў. І, на жаль, многае з таго, што можна прачытаць на гэту тэму ў інтэрнэце, не адпавядае рэчаіснасці. Аб чым дэталёва і рассказаў Ігар Марзалюк. А яшчэ падкрапіў сваё выступленне дакладнымі гістарычнымі дакументамі, якія прадставіў у мультымедыйнай прэзентацыі.

Першая ілжывая інфармацыя, якую можна сустрэць на прасторах сусветнай павуціны, гэта тое, што БЧБ-сцяг  існаваў ледзь не з часоў узнікнення  Полацкага і Тураўскага княстваў.

— Але ніводнага гістарычнага  доказу праўдзівасці гэтага факту няма, —              адзначыў Ігар Марзалюк  і прадэманстраваў па сродках мультымедыйнай прэзентацыі старадаўнія малюнкі і выявы, якія захаваліся з тых часоў. — Харугвы воінаў старажытных славян былі толькі чырвонага колеру. Адрозніваліся яны рознымі выявамі (гербамі), нанесенымі на іх. Дарэчы, чырвоны колер, згодна лексікалогіі, адзін з колераў усіх славянскіх народаў.

Пасля дэталёвага аналізу існаваўшай у старажытнасці сімволікі на тэрыторыі сучаснай Беларусі і наогул ва ўсходніх славян, Ігар Марзалюк перайшоў да «моманту» ўзнікнення БЧБ-сцяга, які датуецца 1917 годам. У яго ёсць канкрэтны аўтар — Клаўдзій Дуж-Душэўскі. Захаваліся нават архіўныя сведчанні самаго Клаўдзія, дзе ён распавядае аб тым, як ствараўся гэты штандар. Усе свае словы дакладчык ізноў падмацоўваў фотаздымкамі канкрэтных  архіўных дакументаў.

У якасці дзяржаўнага сцяга БНР бел-чырвоны-белы сцяг праіснаваў зусім нядоўга, як і сама рэспубліка. А вось наступнае яго «з’яўленне» ў гісторыі беларускага народа звязана з перыядам Другой сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай вайны, з часам узнікнення і дзейнасці Беларускай нацыянал-сацыялістычнай  партыі (1933-1934 гг), якой кіраваў галоўны нацыст Беларусі — Фабіан Акінчыц (аўтар лозунга «Жыве Беларусь»). Ён і яго падначаленыя, а затым і ўсе калабарацыяністы падчас акупацыі актыўна выкарыстоўвалі БЧБ-сімволіку. 

— Я лічу, і буду ўносіць прапанову аб прызнанні гэтай сімволікі экстрэмісцкай і аб яе забароне, — зрабіў невялікую рэмарку Ігар Аляксандравіч. — І наогул тут не трэба вынаходзіць веласіпед, а проста ўзяць і на добрую рускую і беларускую мову перакласці закон Федэратыўнай Рэспублікі Германія, і прадугледзіць такую ж адказнаць за выкарыстанне нацысцкай сімволікі, за выкарыстанне экстрэмісцкіх лозунгаў. Часам чую, ну што вы прычапіліся да гэтага сцяга, ну ён жа быў у 1917. Хачу падкрэсліць, што  і ў Германіі быў у часы праўлення Гітлера іншы сцяг, кайзераўскі, а не той трыкалор, які мы ведаем зараз…

А затым гісторык падрабязна рассказаў аб дзеяннях беларусаў-нацыстаў у перыяды: да Вялікай Айчыннай вайны і падчас акупацыі; аб прызначэнні Саюза беларускай моладзі (СБМ), крывавых учынках атрадаў Беларускай самааховы, Нацыянальнай беларускай гвардыі, Беларускай краёвай абароны.

— На руках тых хлопцаў крыві столькі, што можна патануць, — канстатаваў напрыканцы свайго выступлення наш зямляк. — Усе свае справы яны рабілі з гэтай «бруднай» сімволікай на рукавах. Таму мы не можам дапусціць, каб гэты сцяг спакойна развіваўся над мнагапакутніцкай беларускай зямлёй, каб за проста так ізноў у Беларусі папулярызавалі ідэалогію нянавісці і злосці, бо, паверце, і зараз у нашым асяроддзі жывуць людзі, якія прытрымліваюцца крайніх поглядаў. Асабліва, да гэтага схільна наша моладзь. І падзеі 9-10 жніўня нам гэта прадэманстравалі…

А прысутным у зале аб гэтым яшчэ яскрава сведчылі фотаздымкі, дзе ў форме нямецкіх салдат перыяду Вялікай Айчыннай вайны пазіруюць цяперашнія маладыя беларускія хлопцы.  Па словах дэпутата, фатаграфіі на прасторах Інтэрнэту можна знайсці  ў свабодным доступе. І гэта ў краіне, ў якой, на думку многіх замежных дэмакратычных сіл, кіруе «апошні дыктатар Еўропы», дзе забараняецца свабода слова і свабода думкі. Так і хочацца запытаць у іх: «Куды ж свабадней?».

Надзея Казанкова