Штогадовы абласны конкурс па прысваенні ганаровага звання «Чалавек года Магілёўшчыны» праводзіцца з мэтай стымулявання творчай працы, прапаганды інавацыйных ідэй, перадавога вопыту і прызнання дасягненняў у вытворчай, творчай і грамадскай дзейнасці. Ганаровае званне прысвойваецца на конкурснай аснове па выніках працы (дзейнасці) за год, які папярэднічае году прысваення ганаровага звання, у наступных намінацыях: «Вытворчая дзейнасць», «Невытворчая сфера», «Грамадска-палітычная дзейнасць». Крытэрыямі прысваення ганаровага звання «Чалавек года Магілёўшчыны» з’яўляюцца значнасць, актуальнасць, эфектыўнасць вынікаў дзейнасці, вытворчыя паказчыкі, прафесійныя і дзелавыя якасці кандыдата.