Рус Бел Eng 中文

Архіў - 2017

17 Жнівень

Шклоўскі раён першым у Магілёўскай вобласці перасягнуў 100-тысячны паказчык намалоту збожжа

Шклоўскі раён першы ў Магілёўскай вобласці перасягнуў 100-тысячны паказчык намалоту збожжа, як паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.

15 Жнівень

Поспехі развіцця Кіраўскага раёна

Кіраўскі раён сёлета стаў першым «тысячнікам» у Магілёўскай вобласці па намалоце і перавозцы збожжа ад камбайнаў. Высокі вынік паказалі экіпаж адкрытага акцыянернага таварыства «Рассвет имени К. П. Орловского» ў складзе старшага камбайнера Івана Салановіча і камбайнера Івана Багеля, а таксама кіроўцы гэтай жа гаспадаркі Аляксандр Бабіч і Генадзь Гукаў.

14 Жнівень

Трохтысячны паказчык намалоту і перавозкі ў Магілёўскай вобласці пераадолелі працаўнікі «Зары»

У Магілёўскай вобласці трохтысячны паказчык намалоту і перавозкі збожжа пераадолелі два экіпажы камбайнераў і два кіроўцы ЗАТ «Агракамбінат «Зара» (Магілёўскі раён).

10 Жнівень

Экіпаж камбайнераў СВК «Калгас «Радзіма» першым на Бялыніччыне пераадолеў па намалотах збожжа тысячу тон

Экіпаж камбайнераў СВК «Калгас «Радзіма» ў складзе Мікалая Дарэчкіна і Валянціна Якушава першым на Бялыніччыне пераадолеў па намалотах збожжа тысячу тон.

Памятны знак ваенным журналістам установяць у Клічаве

Памятны знак журналістам Магілёўшчыны, якія самааддана працавалі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, плануюць устанавіць у Клічаве. Ініцыятыву абласнога аддзялення Беларускага саюза журналістаў падтрымалі калектывы выданняў рэгіёна і выканаўчая ўлада, як паведаміла старшыня абласной структуры БСЖ Святлана Шутава.

Двухтысячны паказчык намалоту і перавозкі ў Магілёўскім раёне пераадолелі камбайнеры і кіроўцы «Зары»

У Магілёўскай вобласці двухтысячны паказчык намалоту і перавозцы збожжа ўзялі два экіпажы камбайнераў і два кіроўцы ЗАТ «Агракамбінат «Зара» (Магілёўскі раён).

8 Жнівень

У Магілёўскай вобласці завяршылі ўборку азімага рапсу

У Магілёўскай вобласці завяршылі ўборку азімага рапсу, як паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама.

Адразу тры экіпажы-тысячнікі і чатыры кіроўцы, якія перавезлі ад камбайнаў 1 тыс. т. збожжа, з’явіліся ў Магілёўскім раёне

Адразу тры экіпажы-тысячнікі і чатыры кіроўцы, якія перавезлі ад камбайнаў па 1 тыс. т. збожжа, з’явіліся ў Магілёўскім раёне за мінулыя выхадныя. Усе яны – супрацоўнікі ЗАТ «Агракамбінат “Зара”». З першай пераможнай мяжой у бітве за ўраджай хлебаробаў традыцыйна павіншавалі прафсаюзы.

4 Жнівень

Магілёўская абласная арганізацыя БСЖ абвясціла конкурс на самую лепшую публікацыю пра ўборачную кампанію

Магілёўская абласная арганізацыя «Беларускі саюз журналістаў» абвясціла сёння конкурс на самую лепшую публікацыю пра ўборачную кампанію, як паведаміла старшыня рэгіянальнай структуры БСЖ Святлана Шутава.

2 Жнівень

Свята першага снапа дало старт масавай уборачнай кампаніі ў Магілёўскай вобласці

Свята першага снапа дало сёння афіцыйны старт масавай уборачнай кампаніі ў Магілёўскай вобласці. Урачыстасць арганізавалі на базе ААТ "Палыкавічы" Магілёўскага раёна.

31 Ліпень

Гаспадаркі Магілёўскай вобласці пачалі ўборку збожжавых і зернебабовых культур

Гаспадаркі Магілёўскай вобласці пачалі ўборку збожжавых і зернебабовых культур. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.

Пасяджэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні абласных “Дажынак” прайшло ў Клічаве

Пасяджэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні абласнога фестывалю-кірмашу “Дажынкі” адбылося ў Клічаве. Размова ў асноўным ішла аб творчай канцэпцыі правядзення галоўнага свята аграрыяў.

28 Ліпень

Музычны марафон у рэжыме нон-стоп чакае гасцей «Вялікай бард-рыбалкі»

Музычны марафон у рэжыме нон-стоп чакае гасцей VIII Міжнароднага музычна-спартыўнага свята «Вялікая бард-рыбалка», якое пройдзе 28-30 ліпеня ў п. Грудзічына Быхаўскага раёна на Чыгірынскім вадасховішчы. Аб гэтым паведамілі ў аргкамітэце мерапрыемства.

Родныя мастака Ліханенкі падарылі работы майстара Магілёўскаму мастацкаму музею імя П Масленікава

Некалькі сотняў прац пэндзля Мікалая Ліханенкі перадалі яго родныя музеям Магілёўскай вобласці. Такое было жаданне самога майстра, якое пасля яго смерці ажыццявіла жонка мастака Вера Уладзіміраўна.

26 Ліпень

Чэмпіёны па веславанні ў Бабруйску растуць не дзякуючы, а насуперак

Пра заслугі бабруйскіх весляроў ведаюць нават тыя, хто далёкі ад гэтага віду спорту. Дастаткова нагадаць толькі некалькі прозвішчаў: Віктар Рэнейскі, Андрэй і Аляксандр Багдановічы, Дзяніс Махлай, Надзея Макарчанка... Бабруйская школа веславання - адна з наймацнейшых у Беларусі.

Пленэр па жывапісе «Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве» прысвечаны памяці Бялыніцкага-Бірулі

XXII Міжнародны пленэр па жывапісе “Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве”, прысвечаны 145-годдзю з дня нараджэння народнага мастака Беларусі і Расіі Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, пачне працу ў сярэдзіне жніўня. Пра гэта паведаміла намеснік дырэктара Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П.В. Масленікава Святлана Строгіна.

25 Ліпень

У Магілёўскай вобласці абнаўляюць аўтобусны парк

У Магілёўскай вобласці абнаўляюць аўтобусны парк. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў аддзеле транспарту і камунікацый камітэта па архітэктуры і будаўніцтве аблвыканкама.

Свята збору летняга ўраджаю «Дзень агурка» пройдзе ў Шклове 12 жніўня

Свята збору летняга ўраджаю «Дзень агурка» пройдзе ў Шклове 12 жніўня. Жыхары райцэнтра будуць адзначаць яго ў адзінаццаты раз.

Гнездаванне стэпавага луня адзначанае ў Магілёўскім раёне ўпершыню за 100 год

У Магілёўскім раёне адзначаны на гнездаванні стэпавы лунь - від, які ў апошні раз гняздзіўся ў Беларусі 101 год таму, паведамілі ў грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны».

24 Ліпень

Школьны базар у Магілёве пачне працаваць з 1 жніўня

Школьны базар у Магілёве пачне працаваць з 1 жніўня. Размесціцца ён на пляцоўцы шматфункцыянальнага гандлёвага комплексу «Парк-Сіці», як паведамілі карэспандэнту сайта ва ўпраўленні гандлю і паслуг гарвыканкама.