Рус Бел Eng 中文

Архіў - 2017

24 Ліпень

Дуэт магіляўчанак будзе выступаць у фінале нацадбору дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне» пад нумарам сем

Адбылася жараб'ёўка выступленняў удзельнікаў нацыянальнага адборачнага тура дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне-2017» у фінальным гала-канцэрце, які пройдзе 25 жніўня.

Па яе выніках дуэт Арыны Пехцеравай і Настассі Дзмітрачковай з Магілёва выйдзе на сцэну пад нумарам сем.

У Мінбудархітэктуры пакрокава патлумачылі, як будзе працаваць сістэма адрасных жыллёвых субсідый

Права на атрыманне адрасных субсідый на будаўніцтва жылля будуць мець пераважна шматдзетныя і маладыя сем’і, а таксама дзеці-сіроты. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення жыллёвай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Горваль у інтэрв’ю праграме «Контуры» ў эфіры тэлеканала АНТ.

Мінадукацыі ўстанавіла пералік прадметаў школьных выпускных экзаменаў у новым навучальным годзе

Мінадукацыі ўстанавіла пералік прадметаў школьных выпускных экзаменаў у 2017/2018 навучальным годзе. Пералік змяшчаецца ў пастанове Міністэрства адукацыі ад 7 ліпеня 2017 года №74.

Больш за Br500 млн. паступіла ў бюджэт Магілёўскай вобласці ў I паўгоддзі 2017 года

За 6 месяцаў 2017 года ў кансалідаваны бюджэт Магілёўскай вобласці паступіла Br501,7 млн. рублёў. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ па Магілёўскай вобласці.

21 Ліпень

Байцы студатрадаў дапамагаюць прыводзіць у парадак Клічаў да абласных «Дажынак»

Байцы магілёўскіх студэнцкіх атрадаў адправіліся сёння ў Клічаў. Хлопцы і дзяўчаты будуць дапамагаць прыводзіць у парадак сталіцу абласных «Дажынак-2017», як паведамілі карэспандэнту сайта ў абкаме ГА «БРСМ».

Паводле слоў суразмоўцаў, моладзь ўстановіць агароджы ў прыватным сектары па пер.Горкага. Актывісты таксама правядуць дэмантаж тратуарнай пліткі ў цэнтральным парку.

20 Ліпень

Магілёўская вобласць і кітайская правінцыя Цзянсу падпісалі тры пагадненні аб дзелавым супрацоўніцтве

Магілёўская вобласць і кітайская правінцыя Цзянсу падпісалі тры пагадненні аб дзелавым супрацоўніцтве. Зацвярджэнне дакументаў адбылося сёння на афіцыйнай сустрэчы старшыні аблвыканкама Уладзіміра Даманеўскага і дэлегацыі правінцыі Цзянсу, якую ўзначаліў віцэ-губернатар Ма Цюлінь.

19 Ліпень

Моладзь упрыгожвае фасады будынкаў Магілёва ўрыўкамі з вершаў беларускіх паэтаў

Маладыя мастакі пачалі ўпрыгожваць фасады будынкаў Магілёва ўрыўкамі з вершаў беларускіх паэтаў. Першыя радкі ўжо з’явіліся ў адным з двароў па праспекце Міра.

Больш як Br12 млн прадугледжана ў бюджэце Магілёўскай вобласці на падрыхтоўку школ да навучальнага года

У бюджэце Магілёўскай вобласці на падрыхтоўку школ да новага навучальнага года бюджэтам прадугледжана Br12,7 млн, або 156,4% да ўзроўню мінулага года. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні адукацыі аблвыканкама.

Стварэнне сумесных вытворчасцей стане новым крокам на шляху ўмацавання супрацоўніцтва Магілёўскай вобласці і правінцыі Хэнань - Уладзімір Даманеўскі

Стварэнне сумесных вытворчасцей стане новым крокам на шляху ўмацавання супрацоўніцтва Прыдняпроўскага краю і правінцыі Хэнань. На гэта звярнуў увагу старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі на сустрэчы з дэлегацыяй кітайскай правінцыі.

18 Ліпень

Абрад «Закліканне дажджу» са Старога Дзедзіна Клімавіцкага раёна

Абрад «Закліканне дажджу» са Старога Дзедзіна Клімавіцкага раёна летась трапіў Дзяржспіс аб’ектаў нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.

13 Ліпень

Марыя Магільная з Магілёва перамагла ў дзіцячым конкурсе на «Славянскім базары»

Марыя Магільная, якая прадстаўляе Беларусь на XV Міжнародным дзіцячым музычным конкурсе “Віцебск-2017”, стала ўладальніцай Гран-пры.

12 Ліпень

На падрыхтоўку Клічава да абласных «Дажынак» з абласнога бюджэту выдзелена каля Br10 млн.

На падрыхтоўку Клічава да рэгіянальных «Дажынак» з абласнога бюджэту выдзелена каля Br10 млн. Зараз у раённым цэнтры ідзе вялікі рамонт: тры сотні будаўнікоў з двух дзясяткаў арганізацый Прыдняпроўскага краю працуюць над пераўтварэннем горада.

10 Ліпень

Арт-аб’ект «Рог багацця» ўпрыгожыць Клічаў да абласных «Дажынак»

Бронзавы арт-аб’ект «Рог багацця» памерам больш за метр у вышыню ўпрыгожыць Клічаў да абласных «Дажынак», як паведамляе раённая газета «Сцяг Саветаў».

21 Чэрвень

Малдова і Магілёўская вобласць мае намер нарошчваць узаемны тавараабарот

Малдова і Магілёўская вобласць маюць намер нарошчваць узаемны тавараабарот. Пра гэта паведаміў сёння журналістам старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі, падводзячы вынікі афіцыйнай сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Малдовы ў Беларусі Віктарам Сарачанам.

20 Чэрвень

Мастакі «Вожыка» намалююць шаржы для гасцей свята “Купалле” ў Александрыі

Мастакі сатырычна-гумарыстычнага ілюстраванага часопіса «Вожык» намалююць шаржы для любога госця свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»), які пройдзе 8-9 ліпеня ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна. Пра гэта паведаміла Міністр інфармацыі Лілія Ананіч.

19 Чэрвень

У Горацкім раёне праводзіцца сістэмная і эфектыўная работа са зваротамі грамадзян – Генадзь Лаўранкоў

В Горецком районе органами местной власти проводится системная и эффективная работа с обращениями граждан. Такое мнение высказал журналистам по итогам прямой телефонной линии и личного приема граждан в Горецком райисполкоме помощник Президента - главный инспектор по Могилевской области Геннадий Лавренков.

Найскладанейшую эндаваскулярную аперацыю правялі магілёўскія ўрачы

Брыгада медыкаў ангіяграфічнага аддзялення БХМП ўпершыню правяла эмбалізацыю мяшка анеўрызмы мікраспіралямі без прыцягнення спецыялістаў РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі. Жыццё 60-гадовага магіляўчаніна, які трапіў у бальніцу з анеўрызмай галаўнога мозга ў вострым перыядзе кровазліцця, было выратавана.

Больш за 100 тыс. гасцей і ўдзельнікаў чакаюць свята «Купалле» ў Александрыі

Больш за 100 тыс. гасцей і ўдзельнікаў чакаюць свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»), якое пройдзе ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна 8-9 ліпеня. Аб гэтым паведаміў па выніках выязнога пасяджэння рэспубліканскага штаба па арганізацыі і правядзенні мерапрыемства намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Васіль Жарко.

16 Чэрвень

Спартакіяда стала дэманстрацыйнай пляцоўкай найлепшых спартыўных дасягненняў школьнікаў – Ігар Карпенка

Спартакіяда стала дэманстрацыйнай пляцоўкай лепшых спартыўных дасягненняў школьнікаў. Такое меркаванне ў час адкрыцця фіналу XII Рэспубліканскай спартакіяды школьнікаў у Магілёве выказаў Міністр адукацыі Ігар Карпенка.

15 Чэрвень

У паўднёва-ўсходнім рэгіёне Магілёўскай вобласці расце колькасць камерцыйных арганізацый

Колькасць камерцыйных арганізацый у паўднёва-ўсходнім рэгіёне (ПУР) Магілёўскай вобласці за перыяд дзеяння ўказа №235 “Аб сацыяльна-эканамічным развіцці паўночна-заходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці” (2015 г.) вырасла на 3,3% і склала 404 арганізацый (па вобласці іх колькасць скарацілася на 2%). Пра гэта паведаміў сёння на выязным пасяджэнні аблвыканкама ў Касцюковічах па пытанні рэалізацыі праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця ПУР старшыня камітэта эканомікі Руслан Страхар.