Рус Бел Eng 中文

Архіў - 2017

12 Снежань

У КДК Магілёўскай вобласці адбылося пасяджэнне калегіі па пытаннях работы льняной галіны рэгіёна

У Камітэце дзяржкантролю Магілёўскай вобласці адбылося пасяджэнне калегіі па пытаннях работы льняной галіны рэгіёна. Было адзначана, што мясцовымі органамі ўлады прымаюцца меры па стварэнні належных умоў для функцыянавання арганізацый, якія вырошчваюць і перапрацоўваюць лён.

Вядомыя хіты рок- і поп-музыкі прагучаць у суправаджэнні сімфанічнага аркестра і хору Магілёўскай гарадской капэлы 14 снежня

Вядомыя хіты рок- і поп-музыкі прагучаць у суправаджэнні сімфанічнага аркестра і хору Магілёўскай гарадской капэлы пад кіраваннем Сяргея Лішчанкі. Мерапрыемства адбудзецца 14 снежня ў гарадскім цэнтры культуры і вольнага часу, паведамілі ў адміністрацыі капэлы.

З’езд вучоных Беларусі адкрываецца ў Мінску

II З’езд вучоных Беларусі адкрываецца ў Мінску. У форуме, які пройдзе 12-13 снежня, прымуць удзел 2,6 тыс. чалавек, у тым ліку замежныя госці. Чакаецца прыезд дэлегатаў з усіх рэгіёнаў краіны, а таксама вядомых навукоўцаў Саюзнай дзяржавы, СНД, вядучых замежных акадэмій навук, сусветных навукова-даследчых арганізацый і цэнтраў.

Новы памер утрымання з наймальнікаў сродкаў для выплаты зарплаты устаноўлены ў Беларусі

У Беларусі пры разліку сродкаў, якія падлягаюць пералічэнню па-за чаргой плацяжоў на пагашэнне запазычанасці па заработнай плаце, наймальнікі павінны браніраваць у разліку на аднаго работніка Br332,18. Гэты нарматыў прымяняецца з 11 снежня 2017 года, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

11 Снежань

Святочны феерверк убачаць магіляўчане ў навагоднюю ноч

У навагоднюю ноч неба над Магілёвам расквеціць святочны феерверк. Арганізаваць гэту маляўнічую падзею ўзялася адна з кампаній сотавай сувязі, паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі гарвыканкама.

Плануецца, што нябесная феерыя пачнецца 1 студзеня ў 1.30 і прадоўжыцца 10 хвілін.

Футбольная каманда Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» перамагла на мемарыяле памяці Святланы Рыжовай у Магілёве

Мужчынская каманда Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» перамагла ў турніры па міні-футболе сярод ветэранаў памяці Святланы Рыжовай. Традыцыйныя спаборніцтвы прайшлі ў магілёўскім СК «Алімпіец».

У Магілёўскай вобласці больш за 30 нядобрасумленных таксістаў атрымалі паведамленні па выніках камеральнага кантролю інспекцыі МПЗ

Больш за 30 апавяшчэнняў адрасавалі таксістам па выніках камеральнага кантролю, праведзенага з пачатку года інспекцыяй МПЗ па Магілёўскай вобласці. Выяўлены асобныя нядобрасумленныя плацельшчыкі, якія змяншалі падаткаабкладаемую выручку, паведамілі ў прэс-службе ведамства.

Пажар у жылым доме ў Касцюковіцкім раёне не пакінуў шанцаў на выратаванне пенсіянера

Сем пажараў адбылося за выхадныя ў Магілёўскай вобласці. Адзін з іх скончыўся гібеллю, паведаміла карэспандэнту сайта старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Другое месца на рэспубліканскім конкурсе «Студэнт года - 2017» заваяваў курсант Магілёўскага інстытута МУС Максім Патарэнка

Второе место на республиканском конкурсе «Студент года - 2017» завоевал курсант четвертого курса факультета милиции Могилевского института МВД Максим Патаренко.

Калядны дабрачынны баль пройдзе ў БДУ ў падтрымку Асіповіцкай школы-інтэрната

Больш за 300 дзяўчат і юнакоў збярэ калядны дабрачынны баль у БДУ 12 снежня, як паведамілі ў прэс-службе ВНУ.

Першая з лінейкі беларуска-кітайскай спецтэхнікі Zoomlion-МАЗ прайшла сертыфікацыю МС

Першая з лінейкі беларуска-кітайскіх машын Zoomlion-МАЗ прайшла сертыфікацыю Мытнага саюза, паведаміў дырэктар сумеснага беларуска-кітайскага прадпрыемства ТАА «Зумліён-МАЗ» Юрый Півавараў.

Прамую тэлефонную лінію правядзе 16 снежня старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі

Прамую тэлефонную лінію правядзе 16 снежня старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Віктаравіч Даманеўскі. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Дабрачынны шасцігадзінны тэлемарафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы» пройдзе ў эфіры тэлеканала «Беларусь 4. Магілёў» 13 снежня

Дабрачынны тэлемарафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы» пройдзе ў эфіры тэлеканала «Беларусь 4. Магілёў» 13 снежня з 14.00 да 20.00. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла дырэктар Магілёўскага аддзялення РГА «Беларускі дзіцячы фонд» Ірына Фісюк.

Больш за 350 удзельнікаў наведалі рэспубліканскі кангрэс «Мама Pro» ў Магілёве

Больш за 350 удзельнікаў наведалі рэспубліканскі кангрэс «Мама Pro» ў Магілёве. Мерапрыемства сабрала на пляцоўцы гасцініцы «Турыст» бацькоў і будучых бацькоў для дыялогу з прадстаўнікамі радзільных дамоў абласнога цэнтра і спецыялістамі, якія суправаджаюць планаванне і вядзенне цяжарнасці.

8 Снежань

Перадвыбарчая праца ў Магілёўскай вобласці ідзе актыўна, без залішняга палітычнага і арганізацыйнага напружання – Валерый Берастаў

Перадвыбарчая праца ў Магілёўскай вобласці ідзе актыўна, без залішняга палітычнага і арганізацыйнага напружання. Пра гэта паведаміў сёння на брыфінгу старшыня Магілёўскай абласной выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць восьмага склікання Валерый Берастаў.

У Магілёве 11 снежня пройдуць адборачныя туры конкурсаў фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску»

У Магілёве 11 снежня пройдуць адборачныя туры конкурсаў Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама.

Сем залатых медалёў заваяваў Ігар Бокій на ЧС па плаванні сярод паралімпійцаў ў Мехіка

Сем залатых медалёў заваяваў Ігар Бокій на чэмпіянаце свету па плаванні сярод паралімпійцаў, які завяршыўся ў Мехіка.

Латвійская дэлегацыя наведае Магілёў 12-14 снежня

Латвійская дэлегацыя наведае Магілёў 12-14 снежня. Візіт адбудзецца ў рамках рэалізацыі дамовы аб міжнародным супрацоўніцтве ў сферы культуры і мастацтва паміж Магілёўскай дзяржаўнай гімназіяй-каледжам мастацтваў і Наўенскай музычнай і мастацкай школай, паведамілі карэспандэнту сайта ў гарвыканкаме.

Турнір па міні-футболе сярод ветэранаў памяці Святланы Рыжовай пройдзе у Магілёве 10 снежня

Турнір па міні-футболе сярод ветэранаў памяці Святланы Рыжовай адбудзецца ў магілёўскім спарткомплексе «Алімпіец» 10 снежня.

У Магілёве адкрыта гарачая лінія па кантролі за выкананнем тэмпературнага рэжыму на працоўных месцах

Месячнік грамадскага кантролю за выкананнем тэмпературнага рэжыму на працоўных месцах праводзяць прафсаюзы. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным аб’яднанні прафсаюзаў.