Рус Бел Eng 中文

Архіў - 2017

8 Снежань

Магілёўская вобласць 15 студзеня адзначыць 80 гадоў з дня заснавання. Па старонках гісторыі

15 студзеня 1938 года на карце велізарнай тады краіны – Савецкага Саюза – з’явілася Магілёўская вобласць. Рашэнне аб яе стварэнні прыняла першая сесія Вярхоўнага Савета СССР. Пачаўся адлік сучаснай гісторыі Прыдняпроўскага краю.

ЦВК анансаваў пачатак вылучэння кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў з 10 снежня

Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына ў сваім відэазвароце, размешчаным на сайце ЦВК, анансавала вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў, якое стартуе 10 снежня.

«Магілёўліфтмаш» плануе у 2018 годзе пачаць выпуск травалатараў

ААТ «Магілёўліфтмаш» плануе у 2018 годзе пачаць выпуск травалатараў, паведаміў галоўны інжынер прадпрыемства Ігар Фролкін.

У Магілёўскім універсітэце харчавання стартаваў другі сезон рэспубліканскага праекта «Мой стыль жыцця сёння – маё здароўе і поспех заўтра!»

У Магілёўскім дзяржаўным універсітэце харчавання стартаваў другі сезон рэспубліканскага праекта «Мой стыль жыцця сёння – маё здароўе і поспех заўтра!». Пра гэта паведаміла падчас тэматычнага круглага стала псіхолаг аддзела грамадскага здароўя Магілёўскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Святлана Галавацкая.

7 Снежань

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў згоду на назначэнне старшынёй Горацкага райвыканкама Сяргея Кулагіна

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 снежня разгледзеў кадравыя пытанні. У прыватнасці, кіраўнік дзяржавы даў згоду на назначэнне старшынёй Горацкага райвыканкама Сяргея Кулагіна.

Горкі 15-17 снежня прымуць адкрытыя чэмпіянаты Магілёўскай вобласці па паўэрліфцінгу ў трохбор’і і жыме штангі лежачы

Горкі 15-17 снежня прымуць VI адкрыты чэмпіянат Магілёўскай вобласці па паўэрліфцінгу ў трохбор’і і IV адкрыты чэмпіянат Магілёўскай вобласці па паўэрліфцінгу у жыме штангі лежачы. Турніры адбудуцца ў спартыўным комплексе БДСГА.

Міжнародны турнір па гандболе сярод мужчынскіх каманд на прыз маршала Савецкага Саюза Івана Якубоўскага адбудзецца 9-10 снежня ў Горках

Традыцыйны міжнародны турнір па гандболе сярод мужчынскіх каманд на прыз маршала СССР, двойчы Героя Савецкага Саюза Івана Якубоўскага адбудзецца 9-10 снежня ў Горках. Спаборніцтва прыме мясцовая Лядовая арэна.

На пляцоўцы палігона «Асіповіцкі» вайсковай часці 12147 праводзяцца планавыя падрыўныя работы

На пляцоўцы палігона «Асіповіцкі» вайсковай часці 12147 да 29 снежня ў працоўныя дні з 10.00 да 18.00 праводзяцца планавыя падрыўныя работы.

У Магілёве адзначаць 100-годдзе з дня ўтварэння органаў ЗАГСа Беларусі

У Магілёве адзначаць 100-годдзе з дня ўтварэння органаў ЗАГСа Беларусі. Урачысты прыём, прысвечаны юбілейнай даце, адбудзецца 8 снежня ў культурна-забаўляльным цэнтры «Рэнесанс» (вул.Чалюскінцаў, 64а), паведамілі карэспандэнту сайта ў аддзеле ЗАГСа Магілёўскага гарвыканкама.

Методыка магілёўскіх урачоў запатэнтавана Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці

Ацэнка ступені сінхранізацыі спантанага дыхання пацыента і апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх распрацавана загадчыкам аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі кардыяхірургічнага цэнтра Магілёўскай абласной бальніцы Уладзімірам Дудко ў сааўтарстве з анестэзіёлагам-рэаніматолагам Артурам Ліпніцкім пад кіраўніцтвам доктара медыцынскіх навук Аляксея Марачкова. Методыка запатэнтавана ў Мінску Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці.

Пераднавагодні кірмаш пройдзе 21-24 снежня ў Магілёве

Пераднавагодні кірмаш адбудзецца 21-24 снежня ў Лядовым палацы абласнога цэнтра. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Магілёўскім аддзяленні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

Наведвальнікі кірмашу змогуць набыць цацкі, падарункі, упрыгожванні, аўтарскія лялькі, абноўкі да свята, прадукты, прысмакі да навагодняга стала і інш.

У Магілёўскай вобласці арганізуюць працу каля 150 ёлачных кірмашоў

У Магілёўскай вобласці ў снежні запланавана правядзенне каля 150 ёлачных кірмашоў, паведамілі ў галоўным упраўленні гандлю і паслуг аблвыканкама.

Больш за 250 спартсменаў прымуць удзел у рэспубліканскім турніры па лёгкай атлетыцы памяці Фёдара Кулакоўскага ў Магілёве

Больш за 250 спартсменаў прымуць удзел у рэспубліканскім турніры па лёгкай атлетыцы памяці заслужанага трэнера Беларусі Фёдара Кулакоўскага. Традыцыйныя спаборніцтвы дванаццаты раз пройдуць у магілёўскім СК «Алімпіец», паведамілі ў цэнтры алімпійскага рэзерву па лёгкай атлетыцы і гульнявых відах спорту.

Галасуючым на мясцовых выбарах-2018 у Беларусі будзе выдавацца ад аднаго да трох бюлетэняў

Галасуючым на мясцовых выбарах у 2018 годзе ў залежнасці ад месца жыхарства будзе выдавацца ад аднаго да трох бюлетэняў для абрання дэпутатаў у адпаведныя абласны, базавы і першасны ўзроўні Саветаў. Такую інфармацыю размясціў Цэнтрвыбаркам Беларусі.

6 Снежань

У Глуску пасля капрамонту адкрыўся басейн

У Глуску пасля капрамонту адкрыўся плавальны басейн. Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел кіраўніцтва аблвыканкама, райвыканкама, прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскасці і моладзь, паведаміў начальнік упраўлення адукацыі аблвыканкама Уладзімір Рыжкоў.

Кааперацыя дазваляе прадпрыемствам дасягнуць высокай эфектыўнасці вытворчасці - Руслан Страхар

На сучасным этапе развіцця кааперацыя ўяўляе сабой дзейсны і сучасны метад, які дазваляе прадпрыемствам дасягнуць высокай эфектыўнасці вытворчасці дзякуючы рацыянальнаму выкарыстанню ўстаноўленых магутнасцяў і наяўных рэсурсаў. Такое меркаванне выказаў сёння на міжрэгіянальнай канферэнцыі «Кааперацыя вытворчасці, бізнесу і навукі ў прамысловасці: поспехі, праблемы, перспектывы» старшыня камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар.

Магілёўская абласная станцыя пералівання крыві праводзіць акцыю па бязвыплатнай здачы крыві

Магілёўская абласная станцыя пералівання крыві запрашае жыхароў рэгіёна прыняць удзел у акцыі, якая пройдзе пад дэвізам «У Беларусi добрае сэрца». Пра гэта паведамілі ва ўстанове аховы здароўя.

Беларус Ігар Бокій заваяваў пяць залатых узнагарод на ЧС па плаванні сярод паралімпійцаў ў Мехіка

Беларус Ігар Бокій заваяваў пяць залатых узнагарод на чэмпіянаце свету па плаванні сярод паралімпійцаў, які праходзіць у Мехіка.

На Магілёўшчыне распачата 25 крымінальных спраў за лжывы данос

Ёсць людзі, якія ў жаданні адпомсціць каму-небудзь спрабуюць чалавека абгаварыць. Напэўна, не ведаюць, што заведама лжывы данос караецца па законе.

Выхаванцы магілёўскага арт-цэнтра «Ангел» прывезлі шэраг узнагарод з міжнароднага танцавальнага фестывалю

Скарбонка магілёўскага арт-цэнтра «Ангел» папоўнілася прызавымі кубкамі і дыпломамі пасля выступленняў на Міжнародным танцавальным фестывалі «Dance Way». Маштабнае свята прайшло ў Палацы культуры чыгуначнікаў Смаленска.