RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - 2018

18 Ліпень

За студзень-чэрвень 2018 года ў Магілёўскай вобласці ўведзена ў эксплуатацыю 120 тыс. кв. м жылля

За студзень-чэрвень 2018 года ў Магілёўскай вобласці ўведзена ў эксплуатацыю 120 тыс. кв. м агульнай плошчы жылых дамоў пры гадавым заданні 327 тыс. кв. м. У тым ліку 39 тыс. кв. м пабудавана з дзяржаўнай падтрымкай, паведамілі ў камітэце па архітэктуры і будаўніцтву аблвыканкама.

Галоўная тэма АДІ ў ліпені - актуальныя пытанні павышэння якасці і даступнасці паслуг аховы здароўя

Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе 19 ліпеня ў гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці, будзе прысвечаны актуальным пытанням павышэння якасці і даступнасці паслуг аховы здароўя. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама.

У ВНУ Беларусі пачынаюцца ўнутраныя ўступныя іспыты

У ВНУ Беларусі сёння пачынаюцца ўступныя іспыты, што праводзяцца непасрэдна ва ўстановах адукацыі.

12 Ліпень

Беларускія ВНУ пачынаюць прыём дакументаў ад абітурыентаў

Беларускія ВНУ сёння пачынаюць прымаць дакументы ад абітурыентаў.

Прымаць дакументы на бюджэтныя месцы і для навучання на платнай аснове ў абітурыентаў будуць па 17 ліпеня.

22 Чэрвень

Прыярытэтныя напрамкі работы па развіцці малых гарадскіх і сельскіх населеных пунктаў абмяркоўваліся на сесіі Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў

Прыярытэтныя напрамкі работы па развіцці малых гарадскіх і сельскіх населеных пунктаў абмяркоўваліся на трэцяй сесіі Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў. Гэтая тэма стала асноўнай у парадку дня, перадае карэспандэнт сайта.

20 Чэрвень

Галоўная тэма АДІ ў чэрвені – прыродныя рэсурсы і іх рацыянальнае выкарыстанне ў Рэспубліцы Беларусь

Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе 21 чэрвеня ў гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці, будзе прысвечаны тэме прыродных рэсурсаў і іх рацыянальнага выкарыстання ў Рэспубліцы Беларусь. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама.

Хрэсны ход, прысвечаны гераічнай абароне Магілёва, адбудзецца 24 чэрвеня

Хрэсны ход, прысвечаны гераічнай абароне Магілёва, адбудзецца 24 чэрвеня. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміў прэс-сакратар Магілёўскага епархіяльнага ўпраўлення Ілья Сідаровіч.

25 Май

У рэспубліканскім Апошнім званку прыме ўдзел 100 выпускнікоў 11-х класаў Магілёўскай вобласці

У рэспубліканскім Апошнім званку, які адбудзецца 30 мая ў «Мінск-Арэне», прыме ўдзел 100 выпускнікоў 11-х класаў Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні адукацыі аблвыканкама.

23 Май

Конкурс на самую лепшую аграсядзібу абвешчаны ў Магілёўскай вобласці

У Магілёўскай вобласці абвясцілі конкурс на самую лепшую аграсядзібу, паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму аблвыканкама.

14 Май

АДІ ў маі будзе прысвечаны ключавым аспектам паслання Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу

Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе 17 мая ў гарадах і раёнах Магілёўшчыны, будзе прысвечаны ключавым аспектам паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму Сходу. Аб гэтым карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама.

10 Май

Фінал Кубка Беларусі па футболе сезона-2017/2018 пройдзе 19 мая ў Магілёве

Фінал Кубка Беларусі па футболе сезона-2017/2018 пройдзе 19 мая ў Магілёве. У паядынку сустрэнуцца барысаўскі БАТЭ і «Дынама-Брэст».

Вырашальны матч за другі па значнасці трафей краіны адбудзецца на стадыёне «Спартак», які змяшчае 7350 гледачоў. Пачатак гульні – у 18.30.

2 Май

У Беларусі пачынаецца рэгістрацыя на ЦТ

Рэгістрацыя для ўдзелу ў асноўным этапе ЦТ пачынаецца ў Беларусі 2 мая і будзе доўжыцца па 1 чэрвеня.

18 Красавік

Галоўная тэма АДІ ў красавіку: «Барацьба з карупцыяй – найважнейшая задача дзяржавы і грамадства»

Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе 19 красавіка ў гарадах і раёнах Магілёўшчыны, будзе прысвечаны барацьбе з карупцыяй. Аб гэтым карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама.

12 Красавік

Рэгістрацыя абітурыентаў для ўдзелу ў ЦТ пройдзе з 2 мая па 1 чэрвеня

Рэгістрацыя абітурыентаў для ўдзелу ў ЦТ пройдзе з 2 мая па 1 чэрвеня, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі Беларусі.

29 Сакавік

Абласны маладзёжны форум «БРСМ: час наперад!» пройдзе 30 сакавіка ў Магілёве

Абласны маладзёжны форум «БРСМ: час наперад!» пройдзе 30 сакавіка ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў абласным камітэце ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

28 Сакавік

Праца са зваротамі грамадзян – на кантролі КДК

Калегія Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледзела вынікі кантролю выканання ў рэгіёне патрабаванняў заканадаўства па рабоце са зваротамі грамадзян і арганізацый у 2017 годзе.

22 Сакавік

Магілёўская вобласць 24 сакавіка далучыцца да міжнароднай экалагічнай акцыі «Гадзіна Зямлі»

Міжнародная акцыя «Гадзіна Зямлі» пройдзе 24 сакавіка. Пра гэта паведамілі ў аддзеле па рабоце са СМІ і развіцці паліграфіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама.

16 Сакавік

У Магілёўскім аблвыканкаме вывучылі меркаванне насельніцтва па якасці аказання паслуг арганізацыямі рэгіёна

У Магілёўскім аблвыканкаме вывучылі меркаванне насельніцтва па якасці аказання паслуг арганізацыямі рэгіёна. Аб гэтым карэспандэнту сайта паведамілі ў аддзеле па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб аблвыканкама.

3 Сакавік

У Магілёве 6 сакавіка адбудзецца адкрытая сустрэча з найлепшымі кардыёлагамі і неўролагамі вобласці

У Магілёве 6 сакавіка адбудзецца адкрытая сустрэча з вядомымі ўрачамі ў галіне неўралогіі і кардыялогіі. Гэта будзе свайго роду «народная» прэс-канферэнцыя, на якой усе наведвальнікі змогуць задаць пытанне ўрачам, даведацца вычарпальную інфармацыю аб прычынах інсульту, метадах дыягностыкі і прафілактыкі, атрымаць медычную кансультацыю і персанальныя рэкамендацыі.

28 Люты

Магілёўскія гісторыкі ўстанавілі імёны васьмі кавалераў поўнага Георгіеўскага банта

Магілёўскія гісторыкі ўстанавілі імёны васьмі беларусаў - кавалераў поўнага Георгіеўскага банта. Гісторыя захавала пра іх зусім мала інфармацыі. Скупыя архіўныя звесткі, у лепшым выпадку - дзе і калі нарадзіўся, нумары ўзнагарод, кароткае апісанне подзвігу. Але дасведчанаму чалавеку не трэба тлумачыць, што стаіць за гэтымі сціплымі радкамі.