20.07.2018 - 08:48
Сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы Беларусі сёння пачынаюць прыём дакументаў.
Прымаць дакументы на бюджэт у абітурыентаў, якія маюць агульную базавую адукацыю, будуць па 3 жніўня. На платныя месцы тэрмін падачы ўстаноўлены па 14 жніўня. Здаць уступныя іспыты яны змогуць 4-8 жніўня. Залічэнне на навучанне за кошт сродкаў бюджэту пройдзе па 10 жніўня, на платнай аснове - па 16 жніўня.
19.07.2018 - 12:54
У Магілёўскай вобласці стартаваў рэгіянальны маладзёжны праект «Добрыя справы табе, мая малая радзіма!». Ініцыятыва будзе дзейнічаць на працягу Года малой радзімы, паведамілі карэспандэнту сайта ў абласной арганізацыі ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
Праект накіраваны на пашырэнне культурнага асяроддзя і духоўнай свядомасці жыхароў Прыдняпроўскага краю, садзейнічанне развіццю і рэалізацыі маладзёжных грамадска-значных ініцыятыў ва ўсіх рэгіёнах Магілёўшчыны.
17.07.2018 - 10:46
ВНУ Беларусі заканчваюць прыём дакументаў на бюджэтныя месцы ў абітурыентаў.
У апошні дзень прыёмныя камісіі будуць працаваць у штатным рэжыме да 18.00.
13.07.2018 - 10:20
Больш за 50 прадстаўнікоў Магілёўскай вобласці прыме ўдзел у мерапрыемствах Дня моладзі на XXVII Міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» 14 ліпеня. Пра гэта паведамілі ў абласным камітэце ГА «БРСМ».
У гэтым годзе шматлікія фестывальныя моладзевыя праекты аб’яднаны агульнай тэматыкай «Мой родны кут, як ты мне мілы».
12.07.2018 - 09:30
Беларускія ВНУ сёння пачынаюць прымаць дакументы ад абітурыентаў.
Прымаць дакументы на бюджэтныя месцы і для навучання на платнай аснове ў абітурыентаў будуць па 17 ліпеня.
З 15 лістапада па 5 снежня будзе ажыццяўляцца прыём дакументаў ад тых, хто паступае на завочную форму атрымання адукацыі ва ўстановы вышэйшай адукацыі сельскагаспадарчага профілю.
10.07.2018 - 10:45
«Гарачую лінію» на час правядзення ўступнай кампаніі арганізуе Камітэт дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў ведамстве.
З 12 ліпеня па 6 жніўня з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00 абітурыенты і іх законныя прадстаўнікі па нумарах 8 (0222) 22-18-97, 31-07-73, 31-07-75 могуць паведаміць кантралёрам інфармацыю аб парушэннях і недахопах у рабоце прыёмных і прадметных экзаменацыйных камісій навучальных устаноў рэгіёна, неналежных санітарна-бытавых умовах для абітурыентаў.
25.06.2018 - 12:42
Міжнародны маладзёжны прафсаюзны адукацыйны форум «ТЕМП-2018» пройдзе ў Беларусі з 26 па 30 чэрвеня. У праграму мерапрыемства ўключаны дзясяткі мерапрыемстваў. Некаторыя з іх пройдуць на тэрыторыі Магілёўскай вобласці.
25.06.2018 - 09:29
Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у Магілёўскай вобласці стартавала акцыя БРСМ «Падары немаўляці вышыванку». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў абласным камітэце ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
У гэтыя дні валанцёры руху «Добрае Сэрца», актывісты моладзевай арганізацыі наведваюць радзільныя дамы рэгіёна і ўрачыста ўручаюць сувеніры, падарункі з нацыянальным беларускім арнаментам нованароджаным грамадзянам краіны.
20.06.2018 - 13:57
Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Працоўны семестр» адбылася ў рамках семінара па развіцці студатрадаўскага руху ў Магілёве.
19.06.2018 - 08:47
Названы пераможцы XI абласнога конкурсу прафмайстэрства сярод працоўнай моладзі, які прайшоў на базе ААТ «Магілёўхімвалакно». У працоўных спаборніцтвах прыняло ўдзел каля 50 маладых спецыялістаў – прадстаўнікоў найбуйнейшых прадпрыемстваў рэгіёна. Найлепшыя з найлепшых вызначаны па пяці найбольш запатрабаваных сёння прафесіях.
18.06.2018 - 12:06
Рэспубліканскі семінар па развіцці студатрадаўскага руху адбудзецца 19 чэрвеня ў Магілёве. Мерапрыемства пройдзе на базе МДУ імяА. А. Куляшова (вул. Касманаўтаў, 1). Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў абласным камітэце ГА «БРСМ».
У семінары прыме ўдзел каля 120 чалавек: прадстаўнікі абласных і гарадскіх штабоў студэнцкіх атрадаў, камандзіры і камісары студатрадаў усіх узроўняў.
18.06.2018 - 09:49
Цэнтралізаванае тэставанне па матэматыцы ў Магілёўскай вобласці плануе прайсці больш за 4,9 тыс. абітурыентаў. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў рэгіянальным цэнтры тэставання Беларуска-Расійскага ўніверсітэта.
«Матэматыка – другі па папулярнасці прадмет цэнтралізаванага тэставання пасля рускай мовы. Плануецца, што пункты здачы ЦТ па рэгіёне прымуць сёння 4928 абітурыентаў. Для гэтага ўсё гатова: і экзаменацыйныя матэрыялы, і супрацоўнікі», – адзначылі суразмоўцы.
18.06.2018 - 09:19
Адкрыты раённы конкурс «АўтаМэн БРСМ 2018» сярод працоўнай саюзнай моладзі першасных арганізацый ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» горада Магілёва ўпершыню пройдзе ў горадзе на Дняпры. Пра гэтым карэспандэнту сайта паведаміў першы сакратар Кастрычніцкай раённай арганізацыі ГА «БРСМ» Магілёва Арцём Строганаў.
14.06.2018 - 12:32
Дыпломны праект выпускніка кафедры «Фізічныя метады кантролю» Беларуска-Расійскага ўніверсітэта Сяргея Мельнікава прызнаны пераможцам рэспубліканскага конкурсу «Найлепшая дыпломная і навукова-даследчая праца студэнтаў у галіне менеджменту і кантролю якасці» 2017 года. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі ВНУ.
07.06.2018 - 09:34
Урачыстае адкрыццё трэцяга працоўнага семестра 2018 года, прысвечанага 55-годдзю беларускага студатрадаўскага руху, адбудзецца ў Магілёве 8 чэрвеня. Аб гэтым карэспандэнту сайта паведамілі ў абласным камітэце ГА «БРСМ».
Мерапрыемства з удзелам прадстаўнікоў гарадскіх і раённых штабоў студэнцкіх атрадаў, камандзіраў і камісараў, першых сакратароў тэрытарыяльных камітэтаў ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» пачнецца ў 11.30 на тэрыторыі моладзевага парку ў Падніколлі.
06.06.2018 - 09:21
Рэгіянальны этап спартыўна-патрыятычнай гульні «Зарніца» збярэ 170 школьнікаў з усёй вобласці. Аб гэтым карэспандэнту сайта паведаміла старшыня Магілёўскага абласнога савета ГА «БРПА» Алена Малдаванава.
Гульня пройдзе 7 чэрвеня на тэрыторыі вайсковай часцяі 72471. Сюды прыбудзе 17 каманд – пераможцаў раённых этапаў гульні. У складзе кожнай з іх – па 10 чалавек ва ўзросце 13-14 гадоў.
31.05.2018 - 11:09
Да Міжнароднага дня абароны дзяцей абласная арганізацыя ГА «БРСМ» арганізавала акцыю «Тыдзень Дабра». Пра гэта паведамілі ў грамадскім аб’яднанні.
Валанцёры руху «Добрае Сэрца» праводзілі ў розных кутках Магілёўшчыны працоўныя і экалагічныя акцыі, дапамагалі ветэранам і адзінокім пажылым людзям, наведвалі дзяцей-сірот, дзяцей-інвалідаў і шматдзетныя сем’і.
30.05.2018 - 09:30
У 43-м з’ездзе грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», які пройдзе сёння ў Мінску, прыме ўдзел 120 дэлегатаў ад Магілёўскай вобласці. Наша моладзь на чале з першым сакратаром абласнога камітэта ГА «БРСМ» Паўлам Алексам раніцай адправілася ў сталіцу.
26.05.2018 - 12:45
У Беларусі створаны ўсе неабходныя ўмовы, каб дапамагчы юнакам і дзяўчатам знайсці правільную дарогу ў жыцці, рэалізаваць атрыманыя веды, набыць упэўненасць у сваіх сілах. На гэта звярнуў увагу, выступаючы на ўрачыстым адкрыцці рэспубліканскага свята «Моладзь і творчасць – гісторыя будучыні» ў Магілёве міністр адукацыі Ігар Карпенка.
25.05.2018 - 14:57
Дзевяць дыпломаў заваявалі прадстаўнікі Магілёўскай вобласці ў фінале III Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства WorldSkills Belarus 2018. Пра гэта паведамілі ў вучэбна-метадычным цэнтры прафесійнай адукацыі Магілёўскага дзяржаўнага абласнога інстытута развіцця адукацыі.