RU BY EN 中文
Twitter Instagram

25-годдзе Канстытуцыі: урачыстае мерапрыемства «Мы – грамадзяне Беларусі!»адбудзецца 15 сакавіка ў Палацы культуры вобласці

Абласное мерапрыемства «Мы – грамадзяне Беларусі!», прысвечанае 25-годдзю Канстытуцыі нашай краіны, адбудзецца 15 сакавіка ў Магілёве. Урачыстасць пачнецца ў 11.00 у Палацы культуры вобласці. Напярэдадні ў фае ўстановы культуры адкрыецца тэматычная выстава, прымеркаваная да Года малой радзімы.

Гасцямі свята стануць Героі Сацыялістычнай Працы, дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 12 склікання (першага парламента ў гісторыі незалежнай Рэспублікі Беларусь), Ганаровыя грамадзяне Магілёва, заслужаныя дзеячы розных сфер рэгіёна, актыў моладзевага руху. Плануецца, што ва ўрачыстым сходзе прыме ўдзел старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі і памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў.

Падчас мерапрыемства ў рамках традыцыйнай Усебеларускай акцыі «Мы – грамадзяне Беларусі!»пашпарт атрымае больш за 20 таленавітых прадстаўнікоў моладзі з усяго рэгіёна – выдатнікі вучобы, пераможцы прадметных алімпіяд, конкурсаў і спаборніцтваў, спартсмены, актыўныя ўдзельнікі грамадскага жыцця.

Дарэчы, галоўны ў жыцці дакумент ва ўрачыстай абстаноўцы з рук кіраўнікоў заканадаўчай і выканаўчай улады, грамадскіх дзеячаў, іншых заслужаных і аўтарытэтных людзей прыме каля 400 юных жыхароў Магілёўшчыны. Шасцярым маладым людзям са Слаўгарада, Краснаполля, Кіраўска, Глуска, Бабруйскага раёна і горада Магілёва пуцёўкі ў дарослае жыццё ўручыць кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

Завершыцца абласное мерапрыемства святочным канцэртам з выступленнямі найлепшых калектываў Прыдняпроўскага краю.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая