RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Абласное свята «Піянерыі Беларусі “3:0”» пройдзе 18 верасня ў Магілёўскім прафесійным агралесатэхнічным каледжы

Абласное свята «Піянерыі Беларусі “3:0”», прысвечанае 30-годдзю Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі, адбудзецца ў Магілёўскім дзяржаўным ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга прафесійным агралесатэхнічным каледжы імя К. П. Арлоўскага 18 верасня. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшыня Магілёўскага АС ГА «БРПА» Алена Малдаванава.

На ўрачыстай лінейцы 30 акцябрат з усіх рэгіёнаў Магілёўскай вобласці вымавяць словы ўрачыстага абяцання. Піянерскія гальштукі ім павяжуць ветэраны піянерскага руху, партнёры і сябры арганізацыі.

Урачысты прыём у піянеры працягнуць харэаграфічныя і вакальныя выступленні піянерскіх дружын, флэш-моб «БРПА – тэрыторыя дзяцінства» і запуск у неба паветраных шароў.

Завершыцца свята экскурсійнай праграмай па ваеннай экспазіцыі і музеі Канстанціна Сіманава.

Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя адрадзіла сваю дзейнасць 13 верасня 1990 года на Х Рэспубліканскім злёце піянераў Беларусі.

Сёння Магілёўская абласная піянерская арганізацыя аб’ядноўвае больш за 68 тыс. акцябрат і піянераў. Тут рэалізуюцца такія праекты, як «Сустрэчы на ўсе 100!», «Вотчына.by», «Піянерскі КВІЗ», піянерскі праект «Экацімураўцы», конкурс акцябрацкіх груп «Суперзорачка», ваенна-патрыятычная гульня «Зарніца», агляд-конкурс «Лідар года» і іншыя.

Пачатак мерапрыемства – у 11.30.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая