Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П. В. Масленікава вядзе працу па стварэнні па стварэнні новай экспазіцыі ў межах праекта «Настальгія». Жыхароў горада на Дняпры запрашаюць паўдзельнічаць у яе фарміраванні.
«У многіх дома ўсё яшчэ жывуць рэчы часоў СССР. Яны выклікаюць настальгію ў людзей, народжаных у гэты перыяд, а таксама цікавасць у аматараў гісторыі, – адзначылі ва ўстанове культуры. – Прыходзьце да нас і прыносіце з сабой прадметы інтэр’еру, паштоўкі, цацкі, тэхніку і іншае, каб падзяліцца ўспамінамі з іншымі. Кожны прадмет будзе ўпрыгожваць выставачны праект, і радаваць наведвальнікаў музея».
Усе рэчы ў цэласці і захаванасці вернуцца да ўладальнікаў пасля заканчэння праекта, а самыя актыўныя ўдзельнікі будуць запрошаныя на адкрыццё выставы «Настальгія».
Прадметы для фарміравання экспазіцыі можна прынесці да 10 сакавіка.
Больш падрабязна аб праекце можна даведацца па тэлефонах: (80222) 62-20-15; +375-29-147-30-18.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.10.2025 - 14:03
Званне «заслужанага» прысвоена народнаму духавому аркестру з Магілёва
23.10.2025 - 10:14
У тэлеэфіры - дзень нараджэння народнага артыста СССР Віктара Турава
21.10.2025 - 10:18
16.10.2025 - 17:04
16.10.2025 - 11:15
Міжнародны пленэр па жывапісе сабраў у Магілёве мастакоў з розных краін