Абноўленае аддзяленне хуткай дапамогі, прыёмны пакой і кабінет інфекцыйных захворванняў адкрыліся сёння ў Слаўгарадскай цэнтральнай раённай бальніцы.
«Усяго тры тыдні спатрэбілася на рамонт першага паверха бальніцы. За гэты час валанцёры з Італіі выраўнялі і пафарбавалі сцены, абліцавалі некаторыя кабінеты пліткай, зрабілі нацяжныя столі, закупілі новую мэблю. З раённага бюджэту на рамонт было выдзелена каля Br 48 тыс. Італьянцы далі на абнаўленне першага паверха каля 40 тыс. еўра», – расказала галоўны ўрач Слаўгарадскай ЦРБ Алена Аксёнава.
Італьянскі дабрачынны фонд «Дапамажы ім жыць» супрацоўнічае са Слаўгарадскай ЦРБ з 2012 года. За гэты час рамонт правялі ўжо ў трох аддзяленнях бальніцы, сярод якіх педыятрыя і дзіцячая кансультацыя. З планаў на будучыню – стварыць на базе бальніцы сучасныя фізіятэрапеўтычнае і хірургічнае аддзяленні.
Усе праекты рэалізуюцца сумесна са Слаўгарадскім раённым выканаўчым камітэтам.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.10.2025 - 11:48
Выязная дыспансерызацыя ў Магілёве: як праверыць здароўе хутка і зручна
15.10.2025 - 10:33