RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Абноўленая паліклініка пачала працу ў Магілёўскім абласным анкадыспансеры

Абноўленая пасля рэканструкцыі паліклініка пачала працаваць у Магілёўскім абласным анкалагічным дыспансеры. Пра гэта паведаміла намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы Жанна Чарнякова.

«Самыя значныя перамены закранулі рэгістратуру. Цяпер яна абсталяваная па прынцыпе «Клапатлівая паліклініка». Арганізавана электронная чарга, размеркаваныя патокі наведвальнікаў: афармленне першасных пацыентаў праходзіць у рэгістратуры, а тыя, хто ўжо звяртаўся па дапамогу раней, абмінуць гэты этап», – адзначыла Жанна Чарнякова.

Акрамя таго, у рэгістратуры абнавілі інфармацыйныя стэнды і паказальнікі. Наведвальнікі паліклінікі могуць звярнуцца з пытаннямі да

памочніка – зараз унізе пастаянна дзяжурыць прадстаўнік медыцынскага персаналу. Абсталявалі працоўнае месца для супрацоўніка, які афармляе платныя паслугі. Тут жа размясціўся кол-цэнтр.

Як адзначыла намеснік галоўнага ўрача, рэканструкцыя паліклінікі была праведзена ў сціслыя тэрміны – усяго за 1,5 месяца. Кошт работ склаў каля Br80 тыс.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая