З мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблем бацькоўства, сацыяльнай бязбацькаўшчыны, ролі бацькі ў сям’і і выхаванні дзяцей, а таксама фармаванні асобы дзіцяці, актывізацыі працы журналістаў, накіраванай на арганізацыю шырокага абмеркавання тэмы актыўнага бацькоўства ў сродках масавай інфармацыі, сацыяльна-асветніцкія ўстановы «Бацькоўства» і «Сямейны цэнтр “Папа может”», а таксама ГА «Савет бацькаў» горада Мінска пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь праводзяць рэспубліканскі творчы конкурс «Бацькоўства» на самую лепшую публікацыю аб бацькоўстве.
У межах конкурсу разглядаюцца матэрыялы ў розных жанрах: нарыс, інтэрв’ю, артыкул, тэлевізійная і радыёперадача, а таксама цыклы публікацый і перадач, якія апублікаваны і выйшлі ў эфір у перыяд з 1 студзеня 2019 года па 1 красавіка 2020 года ў адпаведнасці з намінацыямі конкурсу.
Азнаёміцца з палажэннем і намінацыямі конкурсу, а таксама падаць заяўку на ўдзел можна, прайшоўшы па спасылцы: https://otcovstvo.by/news/142-respublikanskij-tvorcheskij-konkurs-ottsov...
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2025 - 15:31
Пейзаж Юлія Клевера «Закат» будзе прадстаўлены ў Магілёве на выставе адной карціны
18.08.2025 - 14:45
Выстава двух вялікіх майстроў жывапісу адкрыецца ў Магілёве 22 жніўня
13.08.2025 - 12:23
Наватарства і крэатыўнасць. НЦСІ пачаў прыём заявак маладых мастакоў на рэспубліканскі конкурс
12.08.2025 - 11:07
Рэгіянальнае свята-кірмаш «Дзень варэння» пройдзе 15 жніўня ў Чэрыкаве