Адкрыты прыём заявак на ўдзел у конкурснай праграме XIX Міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка». Плануецца, што мерапрыемства пройдзе ў Клімавічах 29–31 мая. Пра гэта паведамляецца на сайце Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай працы.
Сваё майстэрства могуць прадэманстраваць як індывідуальныя выканаўцы, так і творчыя калектывы. Узрост артыстаў ад 9 да 18 гадоў уключна. Спаборніцтва будзе праводзіцца ў трох жанрах: «Вакальнае мастацтва», «Харэаграфічнае мастацтва», «Выяўленчае мастацтва». Заяўкі прымаюцца да 15 сакавіка 2020 года.
Суразмоўцы нагадалі, што лаўрэаты папярэдніх конкурсаў фестывалю «Залатая пчолка», узнагароджаныя Гран-пры, дыпломамі I, II, III ступені, могуць удзельнічаць толькі ў тым выпадку, калі перайшлі ў іншую намінацыю ці іншую ўзроставую групу.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 15:14
03.11.2025 - 12:23
«Залаты шлягер». Дзённік: Капэла Цюменскай філармоніі прадставіла праграму «Хор. Музыка Кіно»
31.10.2025 - 10:57
«Залаты шлягер-2025». Дзённік: беларускія песні з італьянскім акцэнтам!
28.10.2025 - 12:17
Грузінскі гурт BRAVO METEHI выступіў у Магілёве на «Залатым шлягеры»