ХІ адкрыты рэспубліканскі турнір па боксе памяці заслужанага трэнера Рэспублікі Беларусь Генрыха Рыўкіна пройдзе ў Магілёве з 25 па 29 лютага. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама.
У спрэчцы за ўзнагароды будуць удзельнічаць атлеты 2004–2005 гадоў нараджэння з Беларусі, Латвіі, Літвы, Расіі і Украіны. Старты адбудуцца ў Доме спорту (пр-т Міру, 8).
Пераможцаў і прызёраў у кожнай вагавой катэгорыі ўзнагародзяць дыпломамі адпаведных ступеняў, медалямі і прызамі. Акрамя таго, юныя спартсмены атрымаюць спецыяльныя прызы ў намінацыях «За волю да перамогі» і «Найлепшы баксёр турніру».
Генрых Рыўкін – адзін з заснавальнікаў баксёрскай школы ў Магілёве. Кар’еру трэнера ён пачаў у 1960 годзе і да 2005-га займаўся падрыхтоўкай юных і дарослых спартсменаў у абласным цэнтры. За час працы Генрых Рыўкін падрыхтаваў больш за 20 майстроў спорту СССР. Яго выхаванцы неаднаразова станавіліся прызёрамі і чэмпіёнамі першынстваў СССР, БССР і РБ па боксе.
Графік правядзення спаборніцтваў:
25.02. – дзень прыезду;
26.02. – 16.00 – папярэднія баі;
27.02. – 15. 00 – урачыстае адкрыццё, папярэднія баі;
28.02. – 15.00 – паўфінальныя баі;
29.02. – 11.00 – фінальныя баі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
28.08.2025 - 10:18
Хакеісты «Дынама-Шынніка» рыхтуюцца да старту ў новым сезоне МХЛ
19.08.2025 - 09:17
Магіляўчанін Ягор Шарамкоў выступіць на чэмпіянаце свету па спартыўнай гімнастыцы ў Інданезіі
18.08.2025 - 09:12
Сталі вядомы пераможцы чэмпіянату Беларусі па цяжкай атлетыцы
14.08.2025 - 11:37
Новыя спартовыя пляцоўкі з'явіліся ў адзінаццаці школах Магілёва