Адкрыты асабіста-камандны турнір «Кубак жалезнага льва» пяты раз збярэ аматараў бодзібілдынгу і фітнесу ў Магілёве. Спаборніцтва адбудзецца 13 красавіка ў Палацы культуры вобласці, паведамілі ва ўстанове культуры.
Акрамя беларускіх атлетаў, у турніры возьмуць удзел госці з расійскіх гарадоў – Масквы, Санкт-Пецярбурга, Бранска і Смаленска. Спартсмены будуць змагацца за медалі ў васьмі намінацыях: бодзібілдынг, класічны бодзібілдынг, пляжны бодзібілдынг, фітнес-бікіні, бодзіфітнес, Muscular Mens Physique, Fit-Model і Wellness Fitness.
«Сучасны бодзібілдынг ахоплівае практычна ўсе краіны свету, – адзначылі суразмоўцы. – Уводзяцца новыя намінацыі, каб як мага больш людзей змагло знайсці сябе ў гэтым спорце. Напрыклад, на «Кубку жалезнага льва» ўпершыню будзе прадстаўлены новы кірунак для нашай краіны – Wellness Fitness».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
11.08.2025 - 09:33
Хакеісты «Магілёва» былі мацнейшымі за «Славуціч» у матчы Кубка Салея
07.08.2025 - 08:47
«Магілёў» і «Славуціч» атрымалі перамогі ў матчах Кубка Салея
23.07.2025 - 14:47
Магілёўскія «Львы» гатовы да сезона: новыя зоркі, амбіцыйныя мэты, а лёд гарыць пад канькамі
16.07.2025 - 13:04