RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аднаразовую выплату да 75-годдзя Вялікай Перамогі ў Магілёўскай вобласці атрымае больш за 2,6 тыс. чалавек

Аднаразовую выплату да 75-годдзя Вялікай Перамогі ў Магілёўскай вобласці атрымае больш за 2,6 тыс. чалавек. Пра гэта паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама.

Паводле слоў суразмоўцаў, у рэгіёне на 1 сакавіка бягучага года пражывала 456 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама 2199 асоб, якія пацярпелі ад ваенных дзеянняў і наступстваў вайны.

У сувязі са святкаваннем 75-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне ў адпаведнасці з Указам № 491 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2019 г. № 491 інвалідам і ўдзельнікам вайны, іншым катэгорыям ветэранаў і асобам, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь і атрымліваюць пенсію ад Рэспублікі Беларусь, будзе аказана аднаразовая матэрыяльная дапамога.

У адпаведнасці з Указам матэрыяльная дапамога ўстаноўлена ў наступных памерах:

2500 беларускіх рублёў–Героям Савецкага Саюза;

1700 беларускіх рублёў:

інвалідам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, асобам, якія прымалі ўдзел у баявых дзеяннях па абароне Айчыны да 3 верасня 1945 г.;

асобам, якія прымалі ўдзел у складзе спецыяльных фарміраванняў у размініраванні тэрыторый і аб’ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі ў 1943-1945 гадах;

900 беларускіх рублёў:

асобам, узнагароджаным ордэнамі або медалямі СССР за самаадданую працу і бездакорную вайсковую службу ў тыле ў гады Вялікай Айчыннай вайны;

асобам, якія працавалі на аб’ектах супрацьпаветранай абароны, мясцовай супрацьпаветранай абароны, на будаўніцтве абарончых збудаванняў, марскіх баз, аэрадромаў і іншых ваенных аб’ектаў у тылавых межах дзеючых франтоў, на прыфрантавых участках чыгунак і аўтамабільных дарог;

асобам, якія працавалі на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях горада Ленінграда ў перыяд блакады з 8 верасня 1941 г. па 27 студзеня 1944 г. і ўзнагароджаным медалём «За абарону Ленінграда» і асобам, узнагароджаным знакам «Жыхару блакаднага Ленінграда»;

700 беларускіх рублёў:

членам сем’яў ваеннаслужачых, партызан і падпольшчыкаў, загінулых (памерлых), зніклых без вестак у гады Вялікай Айчыннай вайны (жонкам і мужам, якія не ўступілі ў новы шлюб, дзецям – інвалідам з дзяцінства (у тым ліку ўсыноўленым, удачароным), іншым утрыманцам, якім устаноўлена павышэнне пенсіі па ўказаных падставах у адпаведнасці з заканадаўствам).Пад іншымі ўтрыманцамі маюцца на ўвазе браты, сёстры, унукі, пасынкі і падчарыцы, калі яны сталі інвалідамі да дасягнення18 гадоў, тым, хто атрымлівае пенсіі з нагоды страты карміцеля за вайскоўцаў, партызан і падпольшчыкаў, якія загінулі (памерлі), зніклі без вестак у гады Вялікай Айчыннай вайны;

былым вязням фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў гады Другой сусветнай вайны, якім устаноўлена павышэнне пенсіі па названай падставе ў адпаведнасці з заканадаўствам;

інвалідам з дзяцінства з прычыны ранення, кантузіі, калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны або з наступствамі ваенных дзеянняў.

Пры наяўнасці права на аказанне аднаразовай матэрыяльнай дапамогі па некалькіх падставах дапамога будзе аказана па падставе, якая прадугледжвае найбольшую выплату.

Выплата будзе праводзіцца органамі па працы, якія выплачваюць пенсію, у перыяд з 1 красавіка па 1 мая 2020 года ва ўстаноўленым законам парадку.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая