У Беларусі на працягу 2018 года праводзіўся агляд санітарнага стану і добраўпарадкавання, у якім прынялі ўдзел населеныя пункты ўсіх абласцей і Мінск. Конкурс праводзіўся па пяці катэгорыях, паведамляе Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Пераможцаў вырашана ўзнагародзіць пераходным вымпелам, пасведчаннем і грашовымі прэміямі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.
Так, у катэгорыі сярод сельскіх населеных пунктаў перамогу святкавалі аграгарадкі Хомск Драгічынскага раёна, Белавежскі Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці, Крынкі Ліёзненскага раёна Віцебскай вобласці, Язеры Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці, Мярэцкія Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Іх грашовая прэмія складзе па 800 БВ.
Не менш за 70% ад атрыманых сродкаў будзе накіравана на развіццё населеных пунктаў, да 30% – на прэміраванне кіраўнікоў і работнікаў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, што дабіліся найвышэйшых вынікаў у працы па добраўпарадкаванні і азеляненні населеных пунктаў, якія занялі першыя месцы.
Па матэрыяле БЕЛТА
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.06.2025 - 12:54
04.06.2025 - 12:23
Нарыхтоўка кармоў на Быхаўшчыне: міжраённыя механізаваныя атрады прыйшлі на дапамогу аграрыям
04.06.2025 - 11:29
03.06.2025 - 16:30
Юрый Назараў: у Бабруйскай фабрыкі мастацкіх вырабаў вялікі патэнцыял для росту аб'ёмаў вытворчасці
03.06.2025 - 10:22
У Магілёўскай вобласці ў корманарыхтоўку ўключыліся ўсе раёны
02.06.2025 - 11:22
Чавусы зменьваюцца: новыя дарогі, скверы і камфорт у кожным двары