Аграрыі Магілёўскай вобласці сабралі ўраджай збожжавых і зернебабовых больш чым з паловы пасяўных плошчаў (51%), паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама.
Паводле даных на сённяшнюю раніцу, намалочана звыш 416 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 26 ц/га.
Па агульным намалоце па-ранейшаму лідзіруе Шклоўскі раён: тут сабрана больш за 51,9 тыс.т збожжа. Добрых вынікаў дасягнулі Магілёўскі (46,6 тыс. т), Горацкі (36,1 тыс. т), Кіраўскі (33,2 тыс. т) раёны.
Самым ураджайным таксама стаў Шклоўскі раён – 39 ц/га. у Круглянскім і Магілёўскім раёнах ураджайнасць склала 30 ц/га. Сярод гаспадарак па гэтым паказчыку лідзіруюць ААТ «Александрыйскае» Шклоўскага раёна (59 ц/га) і ААТ «Рассвет» імя К. П. Арлоўскага Кіраўскага раёна (35,5 ц/га).
У сярэднім хлебаробы рэгіёна ўбіраюць на дзень каля 2% плошчаў. У аблвыканкаме падкрэслілі, што тэмпы ўборачнай стрымлівае фактар надвор’я: практычна штодня ідуць дажджы. У вобласці прымаюцьураджай і дапрацоўваюць яго 383 зернесушыльныя комплексы. Іх агульнай магутнасці дастаткова, каб за суткі высушваць больш за 90 тыс. т збожжа.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.06.2025 - 15:15
28.05.2025 - 16:11
27.05.2025 - 10:56
Алена Пруднікава-Кірпічонак прадстаўлена на пасадзе намесніка старшыні Магаблвыканкама
22.05.2025 - 14:25
20.05.2025 - 11:19
Выязны прыём 23 мая ў Хоцімскім раёне правядзе Аляксандр Гарошкін