RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Агурочныя далікатэсы прапануюць гасцям свята летняга ўраджаю ў Шклове

Рэгіянальнае свята збору летняга ўраджаю «Дзень агурка» пройдзе ў Шклове 10 жніўня. Жыхары райцэнтра будуць адзначаць яго ў трынаццаты раз, паведамілі ў райвыканкаме.

Гулянне адкрыецца ў 12.00 ля негалоснага сімвала Шклова – помніка агурку на плошчы каля раённага Дома культуры. Усе прысутныя стануць сведкамі жартоўнага тэатралізаванага паказу.

Далей свята перанясецца да выстаў і гандлёвых радоў у цэнтральным парку горада. Госці і ўдзельнікі фестывалю змогуць пакаштаваць агуркі на любы густ: свежыя, салёныя, маласольныя, смажаныя-параныя, запечаныя ў пірагах, звараныя ў супчыку і экзатычным варэнні. Усе гэтыя вынаходствы будуць прапаноўваць на «агурочных падворках». Тут жа дадуць магчымасць набыць агурочныя сувеніры, паўдзельнічаць у майстар-класах па мастацкай разьбе на гародніне.

На працягу дня запланавана канцэртная праграма «Агурочныя фантазіі», выступленні творчых калектываў і выканаўцаў Шклоўскага раёна, паказ-дэфіле школьнай формы, акцыя «Дружна солім агуркі», фестываль фарбаў СolorFest. Пройдуць разнастайныя конкурсы і спаборніцтвы, дзе выберуць самы арыгінальны агурочны падворак, гародніну, сельскагаспадарчы інвентар, самы яркі агурочны касцюм, найлепшую страву свята і параду для працы на прысядзібным участку.

На гарадскім стадыёне адбудзецца фестываль масавага футбола «Адзін пераможца». Тут жа ўвечары выступяць артысты Ігар Аксюта, ELEN, Мікіта Фаміных, Вольга Змуршчык, Уладзімір Ухцінскі, Саша Нема. Завершыць гулянне дыскатэка.

Шклоў па праве лічыцца агурковай сталіцай Сінявокай. Амаль усе жыхары займаюцца тут вырошчваннем гэтай гародніны. Адным з сімвалаў райцэнтра з’яўляецца помнік агурку, усталяваны насупраць гарадскога рынку ў 2007 годзе. Кампазіцыя Магілёўскага скульптара Андрэя Вараб’ёва ўяўляе з сябе вясёлага мужычка, у адной руцэ якога кошык агуркоў, у другой – кветка гэтай гародніны, а на галаве – шапачка ў выглядзе агурочнага лісточка.

 

Программа проведения регионального праздника сбора летнего урожая «День огурца» 
 

Площадь районного Дома культуры

12.00-12.20 – торжественное открытие праздника сбора летнего урожая «День огурца».

 

Центральная площадка городского парка

12.30-13.00 – концертная программа «Огуречные фантазии»;

13.00-14.00 – выступление творческих коллективов гостей праздника «В гостях у огурца»; 

14.00-14.30 – акция «Дружно солим огурцы»;

14.30-15.30 – церемония награждения победителей в номинациях праздника;

15.30-16.00 – показ-дефиле школьной формы «Скоро звонок – и нам на урок»;

16.00-18.00 – фестиваль красок «ColorFest», дискотека «Огуречный фреш».
 

Городской стадион

13.00-15.30 – фестиваль массового футбола «Один победитель»;

20.00-22.00 – гала-концерт с участием отечественных исполнителей (Игорь Аксюта, ELEN, Никита Фоминых, Ольга Змурщик, Владимир Ухтинский, Саша Немо);

22.30-02.00 – дискотека с ведущим ди-джеем Беларуси – dj ELLIKA.
 

Территория парка

12.00-18.00 – работа торговых рядов (сладкая вата, попкорн, кулинарные изделия), дегустация продукции;

12.00-16.00 – работа подворков предприятий, организаций и учреждений района, сельсоветов.

В программе возможны изменения

 

Праграма правядзення рэгіянальнага свята збору летняга ўраджаю «Дзень агурка»

Плошча раённага Дома культуры

12.00–12.20 – урачыстае адкрыццё свята збору летняга ўраджаю «Дзень агурка».

 

Цэнтральная пляцоўка гарадскога парку

12.30 –13.00 – канцэртная праграма «Агурочныя фантазіі»;

13.00–14.00 – выступленне творчых калектываў гасцей свята «У гасцях у агурка»;

14.00–14.30 – акцыя «Дружна солім агуркі»;

14.30–15.30 – цырымонія ўзнагароджання пераможцаў у намінацыях свята;

15.30–16.00 – паказ-дэфіле школьнай формы «Хутка званок – і нам на ўрок»;

16.00–18.00 – фестываль фарбаў «ColorFest», дыскатэка «Агурочны фрэш».

 

Гарадскі стадыён

13.00–15.30 – фестываль масавага футбола «Адзін пераможца»;

20.00–22.00 – гала-канцэрт з удзелам айчынных выканаўцаў (Ігар Аксюта, ELEN, Мікіта Фаміных, Вольга Змуршчык, Уладзімір Ухцінскі, Саша Нема);

22.30–02.00 – дыскатэка з вядучым ды-джэем Беларусі – dj ELLIKA.

 

Тэрыторыя парку

12.00–18.00 – работа гандлёвых радоў (салодкая вата, папкорн, кулінарныя вырабы), дэгустацыя прадукцыі;

12.00–16.00 – праца падворкаў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна, сельсаветаў.

У праграме магчымыя змены

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая