Акруговыя выбарчыя камісіі на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання ў Беларусі будуць утвораны па 2 верасня ўключна. Аб гэтым сёння журналістам паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.
Першы этап выбарчай кампаніі - гэта фарміраванне акруговых, абласных і Мінскай гарадской выбарчых камісій. «Утварэнне іх адбудзецца па 2 верасня ўключна», - сказала Лідзія Ярмошына. Больш за ўсё іх будзе ў сталіцы - 21 (20 акруговых і Мінская гарадская камісія). Менш за ўсё ў Гродзенскай, Магілёўскай абласцях - па 13 акруговых камісій і па адной абласной.
Яна растлумачыла, што прэтэндэнты на месцы ў парламенце змогуць пачаць падаваць дакументы (перш за ўсё аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп па зборы подпісаў выбаршчыкаў для вылучэння) пасля ўтварэння акруговых выбарчых камісій, гэта значыць пасля 2 верасня.
Сёння ў Мінску праходзіць пасяджэнне Цэнтральнай камісіі, на якім прымаюцца пастановы па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення выбараў у Нацыянальны сход Беларусі 7-га склікання. У прыватнасці, для правядзення выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў у Беларусі ўтвараецца 110 выбарчых акруг. У Брэсцкай вобласці - 16, у Віцебскай - 14, Гомельскай - 17, Гродзенскай - 13, Мінскай - 17, Магілёўскай - 13, Мінску - 20. Колькасць акруг у параўнанні з 2016 годам не змянілася. У 2019 годзе сярэдняя колькасць выбаршчыкаў на акругу склала 62,9 тыс. чалавек.
Акрамя таго, зацверджаны каляндарныя планы арганізацыйных мерапрыемстваў выбараў у Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.06.2025 - 13:17
03.06.2025 - 12:35
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 7 чэрвеня
03.06.2025 - 11:15
Унікальная экспазіцыя. «Цягнік Перамогі» прыбудзе ў Магілёў 28 чэрвеня
03.06.2025 - 10:39
У Магілёве ўшанавалі памяць дзяцей вайны: акцыя «Гірлянда памяці» ад Беларускага дзіцячага фонду