Пракурор Магілёўскай вобласці Аляксандр Чадзюк і старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці Алег Садоўскі правялі выязны асабісты прыём грамадзян у Касцюковіцкім райвыканкаме.
Пенсіянер Міхаіл Ясенка, які звярнуўся на прыём,не згодны з аплатай паслугі па вывазе цвёрдыхкамунальных адходаў, таму жадае скасаваць дагавор з прадпрыемствам «Касцюковіцкі жылкамунгас». Але, як растлумачылі спецыялісты, у выканаўцы гэтай паслугі не маецца падстаў для яго скасавання. Тым больш адмаўленне ў прыёмцы да вывазу адходаў прывядзе да з’яўлення стыхійных звалак. У сувязі з тым што ў жылым памяшканні зарэгістравана сем чалавек, уключаючы мужа і жонку Ясенка, то плата за вываз смецця налічваецца згодна з зарэгістраванымі.
Аляксандр Чадзюк уважліва выслухаў довады заяўніка, пасля чаго даручыў пракурору Касцюковіцкага раёна Сяргею Булахаву вывучыць гэтае пытанне і, калі гэта магчыма, знайсці аптымальныя шляхі вырашэння праблемы з прававога пункту гледжання.
А вось жыхарка Касцюковіч незадаволеная расследаваннем крымінальнай справы, узбуджанай мясцовым РАСК па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь па факце тайнага выкрадання маёмасці, якая належыць прадпрыемству, дзе яна раней працавала.
Па словах Аляксандра Чадзюка, заяўніца абавязаная выплаціць усю суму нанесенай шкоды, бо, па-першае, яна на той момант была матэрыяльна адказнай асобай, а па-другое, рашэнне суда прайшло ўжо праз Вярхоўны Суд Беларусі. У дадзеным выпадку абласная пракуратура не можа ўстаць на бок грамадзянкі.
«Як паказвае практыка правядзення прыёмаў грамадзян, да пракурора вобласці часта звяртаюцца з «барадатымі» пытаннямі. І часта нашы людзі прымаюць банальна спажывецкую пазіцыю, – пракаментаваў пракурор Магілёўскай вобласці. – Грамадзяне пастаянна шукаюць шляхі, як ім абысці закон або пазбегнуць аплаты. Але ж закон адзін для ўсіх, і якім бы суровым ён ні быў, але гэта закон!».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
22.07.2025 - 15:29
Відовішчны абпал галоўнай скульптуры пленэру «Арт-Жыжаль» адбудзецца ў Вербках 25 ліпеня
21.07.2025 - 10:49
Памятны знак героям-землякам: у Акунёўцы ўвекавечылі подзвігі франтавіка і працаўніка
18.07.2025 - 18:24
«Ёсць тэхніка і ўсё неабходнае». У Магілёўскім раёне рыхтуюцца ўбіраць палеглыя пасевы
17.07.2025 - 12:39
15.07.2025 - 14:23
З настроем і поўным ходам: у Шклоўскім раёне набірае абароты ўборачная