Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Дырэктыву нумар 6 «Аб развіцці вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
У дакуменце выкладзены рашэнні, прынятыя 3 красавіка 2018 года на рэспубліканскім семінары-нарадзе, пастаўленыя кіраўніком дзяржавы ў час мерапрыемства задачы, мэты далейшага развіцця аграрнай галіны і механізмы іх рэалізацыі.
Асноўныя палажэнні Дырэктывы, выкананне якіх дасць магчымасць дасягнуць пастаўленых мэт, датычацца забеспячэння ўстойлівага развіцця і функцыянавання аграпрамысловага комплексу, правядзення канкурэнтнай эканамічнай палітыкі для дасягнення эфектыўнага функцыянавання рынку сельскагаспадарчай прадукцыі і прадуктаў харчавання, забеспячэння ўстойлівага развіцця тэрыторыі сельскай мясцовасці, занятасці сельскага насельніцтва і павышэння ўзроўню яго жыцця.
Палажэнні дакумента таксама накіраваны на ўзмацненне залежнасці ацэнкі работы кадраў ад стану вытворчай, выканальніцкай і працоўнай дысцыпліны, падрыхтоўку высокакваліфікаваных кадраў для сельскагаспадарчай вытворчасці.
Пры выкананні ўстаноўленых Дырэктывай заданняў да канца 2020 года аб'ёмы вытворчасці малака ў краіне павінны дасягнуць 9 млн т у год, прадукцыі гадоўлі жывёлы і птушкі - 1,8 млн т. Павінен быць забяспечаны рост прадукцыйнасці працы ў сельскай гаспадарцы на 40 працэнтаў і ўзровень заработнай платы ў галіне не ніжэйшы за ўзровень, што складваецца ў сярэднім у эканоміцы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
21.11.2025 - 11:17
18.11.2025 - 17:59
Павышэнне эканамічнай бяспекі: у Магілёве адбыўся семінар па падтрымцы айчыннага вытворцы
18.11.2025 - 12:13
Стала вядома, калі ў Магілёўскай вобласці зазіхацяць прылаўкі крам
18.11.2025 - 09:41
Магілёўская вобласць заклала ў стабфонд 18 тыс. тон агародніны і яблыкаў
17.11.2025 - 15:00
28.10.2025 - 09:29