RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аляксандр Лукашэнка сёння звернецца са штогадовым Пасланнем да народа і парламента

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння звернецца са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

На мерапрыемства, якое традыцыйна пройдзе ў Авальнай зале Дома ўрада, запрошаны вышэйшыя службовыя асобы краіны, члены ўрада, кіраўнікі органаў дзяржкіравання, буйнейшых прадпрыемстваў, ВНУ і банкаў, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, сродкаў масавай інфармацыі.

У гэтым годзе сярод запрошаных у Авальную залу будзе асабліва шырока прадстаўлена беларуская грамадскасць. У іх ліку дэпутаты мінулых скліканняў, прадстаўнікі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў, рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь», Беларускага саюза жанчын, студэнты ВНУ (у тым ліку прадстаўнікі БРСМ), курсанты ваенных навучальных устаноў, журналісты рэгіянальных СМІ.

У Пасланні будуць канцэптуальна адлюстраваны асноўныя акцэнты ў сацыяльна-эканамічным развіцці краіны на цяперашнім этапе. Змест Паслання ў тым ліку вызначаецца зыходзячы з аналізу зваротаў, што паступілі перад «Вялікай размовай з Прэзідэнтам» 1 сакавіка бягучага года. Кожны з такіх зваротаў быў дасканала вывучаны і прапрацаваны.

Выступленне Аляксандра Лукашэнкі будзе трансліравацца ў прамым эфіры па тэлеканалах «Беларусь 1», «Беларусь 24» і Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Трансляцыя пачнецца ў 10.30. Тэлеверсія Паслання будзе паказана ў вячэрнім эфіры беларускіх тэлеканалаў.

 БЕЛТА
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая