Амаль 15 тыс. валанцёраў БРСМ будуць працаваць на II Еўрапейскіх гульнях, расказаў першы сакратар ЦК ГА «БРСМ» Дзмітрый Варанюк у эфіры тэлеканала СТБ.
«Нашы маладыя людзі будуць задзейнічаны і ў якасці сцюардаў на буйнейшых падзеях, і ў якасці памочнікаў ГУУС пры ахове грамадскага правапарадку, будуць дапамагаць транспартнікам пры рэгуляванні пасажырапатоку ў сталіцы. Яны актыўна ўдзельнічаюць цяпер у эстафеце перадачы «Полымя міру». Студэнцкія атрады будуць працаваць непасрэдна ў пунктах харчавання для спартсменаў. Нашы сэрвісныя атрады з Магілёва, Мінска таксама будуць прымаць удзел. Таму дэсант у нас вельмі вялікі - амаль 15 тыс. чалавек, прычым не толькі з Мінска, але і з усёй Беларусі. Гэта і студэнты, і некаторыя старшакласнікі, ёсць і працуючая моладзь», - расказаў Дзмітрый Варанюк.
БРСМ актыўна рыхтуецца да святкавання 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. «Актыўная фаза праекта пад назвай марафон «75» будзе ў чэрвені. Па ўсіх абласцях, розных гарадах Беларусі праедзе спецыялізаваная маршрутка з музея Вялікай Айчыннай вайны - перасовачная выстаўка. Мы будзем збіраць палотнішча Перамогі. Наносіцца будуць імёны і гады жыцця Герояў Савецкага Саюза - ураджэнцаў Беларусі, а таксама поўных кавалераў ордэна Айчыны. Акрамя таго, стартаваў наш праект «Беларусь памятае», дзе кожны жадаючы можа размясціць фатаграфію свайго сваяка, прадзеда ў спецыялізаваным альбоме. Мы таксама сканіруем, пераводзім у лічбавы фармат фатаграфіі, аддаём тым, у каго засталіся старыя здымкі, і папаўняем вялікую калекцыю. Перададзім гэты альбом у музей менавіта 3 ліпеня», - адзначыў першы сакратар ЦК БРСМ.
Згодна з указам нумар 190 ад 20 мая 2019 года, статус Усебеларускай маладзёжнай будоўлі прысвоены аб'ектам сацыяльнай інфраструктуры, якія будуюцца ў Астраўцы. «Нашы маладыя людзі будуць там працаваць. На гэты момант амаль 200 чалавек, далей лічба будзе павялічвацца - да 300 мінімум. Мы туды выбіраем толькі лепшых з лепшых, тых, у каго ўжо ёсць вопыт работы ў студэнцкім атрадзе. Там работы, якія патрабуюць пэўнай спецыяльнасці ў той ці іншай сферы. У нас вялікі конкурс, і моладзь з усёй краіны хоча туды трапіць», - дадаў Дзмітрый Варанюк.
II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня. Больш за 4 тыс. атлетаў з 50 краін разыграюць 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
29.03.2024 - 09:57
У Магілёве пройдзе матч 2-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі
20.03.2024 - 09:34
Лідэры баскетбольнага чэмпіянату Беларусі здабылі чарговыя перамогі
19.03.2024 - 09:20
Каманда Магілёўскай вобласці стала лепшай на рэспубліканскім турніры па гіравым спорце
18.03.2024 - 11:17
Магілёўскі «Днепр» зноў згуляе ў вышэйшай лізе. На што прэтэндуе некалі гранд беларускага футбола?
14.03.2024 - 11:23