RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Амаль тысячу гаражоў плануецца знесці ў Магілёве для будаўніцтва новай дарогі

Каля 970 гаражоў плануюць знесці на тэрыторыі гаражнага кааператыва «Спадарожнік – 2008» (масіў у раёне абласной бальніцы) у сувязі з будаўніцтвам пуцеправода-дублёра вуліц Якубоўскага –Загарадная шаша ў Магілёве. Праект абмяркоўваўся на нарадзе ў Магілёўскім гарвыканкаме.

Паводле інфармацыі кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна Магілёва Аляксея Багайчука, на тэрыторыі кааператыва больш за 4 600 зямельных участкаў з размешчанымі на іх гаражамі і толькі больш за 2 700 зарэгістравана, больш за 1 000 гаражоў разбурана. У цяперашні час спецыяльна створанай рабочай групай праводзіцца праверка наяўнасці правазасведчвальных дакументаў на гаражы ва ўладальнікаў. Па факце будаўніцтва дарогі ўладальнікам гаражоў, якія патрапяць пад знос, будзе выплачана грашовая кампенсацыя.

Будаўніцтва дарогі-дублёра вуліцы Якубоўскага плануюць пачаць у 2020 годзе. Праект рэалізуюць у некалькі этапаў. Гэта будзе чатырохпалосная магістраль даўжынёй амаль у 7 км. Яна звяжа кальцо каля ўязной аркі і развязку на вуліцы Касманаўтаў. Новая дарога пройдзе, агінаючы Казіміраўку, праз в. Гарадшчына, міма абласной бальніцы, паміж мікрараёнамі Спадарожнік і Ямніцкі і завершыцца транспартным кальцом на вуліцы Касманаўтаў. Зараз вядомыя толькі контуры праходжання дарогі праз гаражны кааператыў «Спадарожнік – 2008».

mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая