Пасяджэнне аблвыканкама аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця і выканання бюджэту за 2024 год правёў сёння старшыня Магаблвыканкама Анатоль Ісачанка.
У яго рабоце прынялі ўдзел кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Крутой, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Леанід Заяц, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектар па Магілёўскай вобласці Сяргей Налівайка, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін. А таксама члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, намеснікі старшыні аблвыканкама, старшыні гаррайвыканкамаў, гарадскіх і раённых Саветаў дэпутатаў, кіраўнікі адміністрацыі раёнаў Магілёва і Бабруйска, прадстаўнікі кантралюючых і сілавых ведамстваў, кіраўнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама, прадпрыемстваў і арганізацыі рэгіёну, у рэжыме відэасувязі –дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Як адзначыў Анатоль Ісачанка, у 2024 годзе ў вобласці забяспечаны збалансаваны рост эканомікі: «Пры гэтым выкананы сем з васьмі паказчыкаў матрыцы задач вертыкалі ўлады, за выключэннем уводу жылля з дзяржпадтрымкай. Тэмп росту абагульняючага паказчыка работы эканомікі - валавога рэгіянальнага прадукту склаў 104,7% пры заданні 103,9%.
Істотна ўмацаваўся інвестыцыйны патэнцыял. Прыцягнута Br4 млрд інвестыцый з тэмпам росту 124,6%. За год колькасць стратных арганізацый скарацілася з 78 да 68, а чысты прыбытак павялічыўся ў 2,6 раза: з Br434 млн у 2023 да Br1 млрд 142 млн у 2024 годзе. Рост аб'ёмных і фінансавых паказчыкаў арганізацый станоўча адбіўся на росце даходаў насельніцтва і напаўненні бюджэту. Так, заработная плата ў сярэднім за год склала Br1,89 тыс. з тэмпам росту 120,6%. Пры гэтым рэальная заработная плата вырасла на 14%.
Даходы бюджэту вобласці склалі Br4,7 млрд з прыростам на 15,2 працэнта да першапачатковага плана, што дало магчымасць нам выканаць усе запланаваныя сацыяльныя абавязацельствы і ўвесці ў эксплуатацыю цэлы шэраг знакавых інфраструктурных аб'ектаў.
У бягучым годзе перад вобласцю стаяць не менш напружаныя задачы. Бо гэты год - першы год пяцігодкі якасці і Год добраўпарадкавання. А добраўпарадкаванне - гэта не проста навядзенне парадку, гэта, у першую чаргу, павышэнне якасці жыцця людзей, якое напрамую залежыць ад выніку працы і ўсіх галін, і кожнага прысутнага ў гэтай зале», - падкрэсліў губернатар.
Пасля заканчэння выніковага выканкама адбылася чарговая дванаццатая сесія Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў. У час сесіі абмеркавалі сацыяльна-эканамічныя паказчыкі, выкананне бюджэту за 2024 год, а таксама іншыя рабочыя пытанні.
Падчас свайго выступу Аляксандр Гарошкін падкрэсліў, што праца з людзьмі і для людзей - галоўная задача дэпутацкага корпуса: «Нас абралі людзі, мы з'яўляемся прадстаўнікамі гэтых людзей у рэгіёнах. Менавіта мы найбольш цесна з імі ўзаемадзейнічаем. І таму ў поўнай меры ў пытаннях, якія насельніцтва ўздымае перад намі, мы павінны ў першую чаргу быць на вастрыі атакі сумесна з выканаўчай уладай. Зразумела, што самі мы шмат якія пытанні не вырашым. Але ў тых задачах, якія могуць вырашацца менавіта насельніцтвам - гэта вельмі важна і на гэтым акцэнтуецца ўвага - дэпутацкі корпус павінен насельніцтва падымаць.
Так, у Год добраўпарадкавання мусіць быць разуменне ў нашых людзей, што гэта не толькі задача выканаўчай улады. Гэта задача агульная. Выканаўчая ўлада плячо падстаўляе: выдзяляе грошы, тэхніку, але і самі людзі павінны праяўляць ініцыятыву і наводзіць парадак у сваіх дамах, на вуліцах, у гарадах. У гэтым выпадку тыя задачы, якія ставяцца ў Год добраўпарадкавання, будуць выкананы».
Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.02.2025 - 19:53
Магілёўская вобласць і Кыргызстан: крокі да ўмацавання супрацоўніцтва
11.02.2025 - 16:05
Аляксандр Лукашэнка анансаваў на красавік чарговае пасяджэнне УНС і агучыў парадак дня
10.02.2025 - 12:45
Аляксандр Лукашэнка: усе канфесіі жывуць у Беларусі ў атмасферы ўзаемнай павагі, міру і згоды
07.02.2025 - 20:59
У тралейбусах Магілёва можна аплаціць праезд банкаўскай картай