Акцыя «Нашы дзеці» вучыць нас быць уважлівымі і клапатлівымі. Такім меркаваннем падзяліўся намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэй Кунцэвіч падчас акцыі «Нашы дзеці», якая прайшла сёння ў Бялыніцкай дапаможнай школе-інтэрнаце.
«Дарослыя, якія хоць раз прымалі ўдзел у гэтым марафоне добрых спраў, ужо ніколі не змогуць застацца абыякавымі да тых шчырых эмоцый, якія дораць нашы дзеці, – сказаў Андрэй Кунцэвіч. – Я ўпэўнены, што Новы год –гэта самая лепшая пара, каб рабіць добрыя справы для тых, хто больш за іншых мае патрэбу ва ўвазе. І наша рэспубліканская акцыя дазваляе зрабіць гэта кожнаму. На свята прынята прыязджаць з падарункамі. Сёння традыцыйна я перадаў школе-інтэрнату набор апошніх кніжных навінак, якія выпусцілі беларускія выдавецтвы. Яны папоўняць бібліятэку ўстановы».
Андрэй Кунцэвіч выказаў падзяку супрацоўнікам і педагогам Бялыніцкай школы-інтэрната. «Працаваць з асаблівымі дзецьмі могуць толькі людзі з асаблівым сэрцам–клапатлівыя і ўважлівыя. Гэта складаная і адказная праца. Дзякуй вам за вашу працу», – падкрэсліў Андрэй Кунцэвіч.
Старшыня Бялыніцкага райвыканкама Васіль Захаранка таксама ўпэўнены, што дзеці не павінны заставацца ў святы без падарункаў і ўвагі. «Ужо па традыцыі з навагоднімі і каляднымі святамі нашу школу-інтэрнат віншуе намеснік кіраўніка адміністрацыі Прэзідэнта. Не застаюцца ў баку арганізацыі і прадпрыемствы нашага раёна –стараемся забяспечваць усім неабходным для камфортнага жыцця», – адзначыў ён.
Як расказаў дырэктар школы-інтэрната Аляксандр Мамчанка, ва ўстанове адукацыі створаны ўсе ўмовы для развіцця і сацыялізацыі дзяцей. «Нягледзячы на тое, што тут вучацца дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, мы стараемся развіваць іх інтарэсы. У нас шмат гурткоў па інтарэсах: хтосьці любіць плесці з лазы, іншыя –спяваць. Ёсць дзеці, якія вырошчваюць і даглядаюць пакаёвыя расліны, камусьці цікава паспрабаваць сябе ў якасці дызайнера. Сёлета адкрылі гурток патрыятычнай накіраванасці «Мой родны край»,бо дзеці павінны ведаць гісторыю, шанаваць сваю малую радзіму. Дарэчы, яны ў нас вельмі шчырыя, адкрытыя, дапытлівыя. І пасля школы-інтэрната адаптуюцца да жыцця, асвойваюць розныя спецыяльнасці», – сказаў дырэктар.
Удзельнікамі навагодняга прадстаўлення стала каля 60 выхаванцаў школы-інтэрната. Гасцямі –прадстаўнікі Магілёўскага аблвыканкама і Бялыніцкага райвыканкама, абласнога і раённага прафсаюзных аб’яднанняў, ГА «Белдругмет» і УП «Магілёўгандльчормет». Школе-інтэрнату яны падарылі грашовыя сертыфікаты, бытавую тэхніку, кухонныя прыналежнасці, а дзецям –салодкія падарункі.
Усяго ў школе-інтэрнаце зараз навучаецца 85 дзяцей, з іх 56 сірот. Тут вучацца дзеці з рознымі парушэннямі псіхафізічнага развіцця.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 11:57
Мастер-классы и спортивный драйв: Белыничи станут площадкой молодежного регионального проекта
21.04.2025 - 10:54
Абноўленая плошча Перамогі ў Бабруйску. Рэканструкцыя да 80-годдзя Вялікай Перамогі
21.04.2025 - 10:06
Сяўба лёну на Магілёўшчыне: як аграрыі Шклоўскага раёна б'юць рэкорды па пасяўных плошчах
18.04.2025 - 10:31
16.04.2025 - 09:19
Рашэнне кватэрнага пытання - будаўніцтва арэнднага жылля. Адмысловая ўвага шматдзетным сем'ям
10.04.2025 - 14:48
Сучасны басейн для дзяцей і дарослых з'явіцца ў Слаўгарадзе ў 2025 годзе