Аператары сувязі да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў праводзяць акцыі для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, паведамілі ў Міністэрстве сувязі.
«Белтэлекам» з 1 па 5 ліпеня робіць бясплатнымі тэлефонныя размовы ўнутры Беларусі (за выключэннем званкоў на мабільны і платныя інфаслужбы) для ўдзельнікаў вайны з дамашніх тэлефонаў, у аддзяленнях паштовай сувязі і з пэўных тэлефонаў шпіталяў. Удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны таксама прадаставяць магчымасць міжнародных званкоў па сэрвісных тэлефонных картках, якія будуць уручаны напярэдадні святочнай даты.
Да 31 жніўня ўключна праводзіцца рэспубліканская акцыя «75 гадоў Перамогі з ZALA для новых абанентаў». Прадаўжаецца акцыя «Дзень Перамогі з ZALA» - інваліды і ветэраны Вялікай Айчыннай вайны могуць бясплатна падключыцца да базавага пакета «Стандарт ТБ» эфірнага ТБ ZALA і базавага пакета «Прэм'ера» інтэрактыўнага ТБ ZALA і карыстацца паслугай без абаненцкай платы.
У аператараў сотавай сувязі дзейнічаюць спецыялізаваныя тарыфныя планы для ветэранаў (у МТС і velcom | A1 - тарыф «Перамога»).
«Белпошта» праводзіць акцыю да 75-годдзя вызвалення Беларусі ў пэўных аддзяленнях сувязі з 15 па 26 чэрвеня. Тым, хто дасягнуў 75-годдзя, або іх прадстаўнікам уручаць наборы віншавальных паштовак са спецыяльным штэмпелем, які замяняе марку (аплата пры далейшай перасылцы не патрабуецца). Кліенты змогуць падпісаць паштоўкі ў адрас сваіх родных і блізкіх. Бясплатна адправіць віншаванні па Беларусі можна будзе да 8 ліпеня.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.02.2025 - 15:15
Новая экасцежка з'явіцца ў Год добраўпарадкавання ў кожным лясгасе Магілёўскай вобласці
21.02.2025 - 12:58
Магілёўская абласная арганізацыя РГА «Белая Русь» падвяла вынікі дзейнасці за 2024 год
21.02.2025 - 12:45
Выпускные экзамены у девятиклассников пройдут в школах со 2 по 13 июня
21.02.2025 - 10:46
21.02.2025 - 10:40
Візітка для турзлёту магілёўскай арганізацыі перарасла ў патрыятычны праект да 80‑годдзя Перамогі
21.02.2025 - 09:52
Магілёў уваходзіць у тройку самых азелянёных абласных цэнтраў