Аграпрамысловы комплекс Магілёўскай вобласці асноўны акцэнт у 2019 годзе зробіць на фінансавае аздараўленне. Пра гэта паведаміў сёння на пасяджэнні аблвыканкама першы намеснік старшыні аблвыканкама Мікалай Кароцін.
«Мы павінны ў бягучым годзе сканцэнтраваць увагу на скарачэнні фінансавых абавязацельстваў па крэдытах, павышэнні рэнтабельнасці продажаў як мінімум да 5,7% і дасягнуць тэмпу росту экспарту 105,7%, – сказаў Мікалай Кароцін. – Дамагчыся пастаўленых задач нам дапаможа нарошчванне выпуску канкурэнтаздольнай прадукцыі, выхад на новыя рынкі збыту і больш актыўная праца па прыцягненні інвестыцый у развіццё АПК».
Па словах Мікалая Кароціна, стаўка ў развіцці галіны будзе зроблена на жывёлагадоўлю, якая займае ў агульным аб’ёме вытворчасці сельгаспрадукцыі каля 70%. «Тут ёсць яшчэ нямала рэзерваў для павышэння эфектыўнасці працы і нарошчвання выпуску прадукцыі. Адзін з найважнейшых – стварэнне трывалай і якаснай кармавой базы. Для гэтага ў вобласці вясной будзе праведзена дыверсіфікацыя пасяўных плошчаў: павялічаны пасевы кукурузы і шматгадовых траў з высокім утрыманнем пажыўных рэчываў, павялічана нарыхтоўка кармоў з прымяненнем сучасных тэхналогій. А для іх захоўвання ў вобласці плануецца пабудаваць 81 сенажна-сіласнае сховішча».
Працягваюцца работы па будаўніцтве малочна-таварных комплексаў у Бабруйскім, Кіраўскім і Горацкім раёнах, на фінішы будаўніцтва буйных свінакомплексаў у Слаўгарадскім і Бялыніцкім раёнах. Рэалізацыя гэтых праектаў дазволіць істотна нарасціць выпуск мясной і малочнай прадукцыі. «Мы таксама маем намер актывізаваць работу па стварэнні кааперацыйна-інтэграцыйных фарміраванняў перапрацоўшчыкаў і вытворцаў сельгаспрадукцыі. Па такой схеме сёння дастаткова эфектыўна працуе Магілёўскі мясакамбінат, развіваючы ўласную сыравінную базу, а Бабруйскі мясакамбінат пачынае работу з ААТ «Усход» Магілёўскага раёна», – расказаў першы намеснік старшыні аблвыканкама.
На думку Мікалая Кароціна, адна з важных задач – прыцягненне інвестараў на сяло, у тым ліку праз продаж нізкаэфектыўных сельгасарганізацый і прадпрыемстваў, стварэнне спрыяльных умоў для развіцця прыватнага бізнесу і сферы паслуг, а таксама выбудоўванне сістэмнай працы па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў.
«Наша канчатковая мэта – фарміраванне канкурэнтаздольнай вытворчасці і выпуск ліквіднай прадукцыі незалежна ад формаў уласнасці, – падкрэсліў Мікалай Кароцін. – Але пры гэтым для дзяржпрадпрыемстваў найважнейшым застаецца павышэнне эканамічнай эфектыўнасці працы, павелічэнне вытворчасці сельгаспрадукцыі і скарачэнне выдаткаў. Дамагчыся станоўчай дынамікі мы зможам толькі пры цвёрдым выкананні тэхналагічнай дысцыпліны, росце прадукцыйнасці працы, прыняцці сістэмных мер па фінансавым аздараўленні арганізацый АПК, павышэнні іх рэнтабельнасці».
Тэкст - БЕЛТА
Фота - уласн.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.04.2025 - 09:05
14.04.2025 - 11:50
Змяненні ў пенсійным забеспячэнні для некаторых катэгорый грамадзян уступяць у сілу з 1 мая