Арганізатары Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форума «М.@rt.кантакт» абвясцілі аб наборы валанцёраў. Заяўкі ад паўналетніх магілёўцаў прымаюцца да 3 сакавіка. Гугл-форму можна запоўніць па спасылцы: https://forms.gle/vv9uoTFtN4NVTWjf8. Удзельнікаў, якія прайшлі папярэдні адбор, чакае запрашэнне на субяседаванне.
«Дзякуючы ўдзелу ў валанцёрстве, можна атрымаць каштоўны вопыт куратарства, пазнаёміцца з творчымі людзьмі з іншых гарадоў і краін, паглядзець, як працуе фестываль знутры, – адзначылі арганізатары. – Абавязкі валанцёраў уключаюць сустрэчы, суправаджэнне, каардынацыю гасцей, падтрымку працы службаў форума. Усе валанцёры будуць праінструктаваныя».
Міжнародны моладзевы тэатральны форум «М.@rt.кантакт» пройдзе з 21 па 27 сакавіка.
Даведкі па тэл.: (+37529) 131-25-48 – Velcom, (+37529) 241-43-86 – МТС.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.07.2025 - 17:49
Моладзь Магілёўшчыны прадставіць інтэрактыўную пляцоўку на «Вялікі бард-рыбалцы 2025»
18.07.2025 - 09:34
У вольны час і са сваім інвентаром. Моладзь Беларусі добраўпарадкоўвае Магілёў пасля разгулу стыхіі
05.07.2025 - 17:20
Пераможцам сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла-2025» стала сям'я з Гомельскай вобласці