RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Асабісты прыём грамадзян правёў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц

Асабісты прыём грамадзян правёў сёння старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц. Падчас дыялогу з насельніцтвам рэгіёна было разгледжана актуальнае калектыўнае пытанне – завяршэнне будаўнічых работ ва ўстанове адукацыі «Вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа № 12 г. Магілёва». З праблемай да кіраўніка рэгіёна звярнуліся прадстаўнікі апякунскага і бацькоўскага камітэтаў.

Па іх словах, пасля абвальвання столі ў асноўным школьным будынку, якое адбылося досыць даўно, тут ніяк не завершыцца рэканструкцыя. Патрабуецца абсталяванне новых інжынерных сетак, у тым ліку цеплазабеспячэння, а таксама майстэрняў і іншых аб’ектаў. Неабходны новыя спартыўная зала і стадыён.
Попыт на месцы ў дзіцячым садзе вучэбна-педагагічнага комплексу высокі. Сёння яго наведвае 88 выхаванцаў, хоць разлічаны ён на 60 малых. Пры гэтым зусім не ўсе бацькі змаглі уладкаваць сюды сваіх дзяцей.

Вынікам разгляду гэтых праблем стала выснова Леаніда Зайца аб неабходнасці аказання садзеяння ў іх вырашэнні з улікам усебаковага і рацыянальнага падыходу.

Па матэтыяле mogilevnews.by 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая