Пошукавікі клуба «Віккру» знайшлі на Буйніцкім полі астанкі шасці байцоў Чырвонай Арміі. Па асабістых рэчах спецыялісты змаглі ўстанавіць прозвішча аднаго з іх. Пра гэта паведаміў кіраўнік пошукавага клуба «Віккру» гісторык Мікалай Барысенка.
«У другі дзень нашай пошукавай экспедыцыі мы займаліся раскопкамі на Буйніцкім полі ў Магілёўскім раёне. Тут знайшлі астанкі шасці чалавек – салдат і камандзіраў Чырвонай Арміі. Разам з імі знайшлі асабістыя рэчы і медальёны. Медальёны ўжо перадалі на экспертызу. Пры вывучэнні знаходак на скураной падсумцы выявілі выдрапанае прозвішча байца – В. І. Петухоў. Цяпер будзем шукаць гэтага салдата па базах даных, – расказаў Мікалай Барысенка. – Усе рэчы, якія мы знайшлі сёння, адносяцца да 1941 года. Усе салдаты – куцепаўцы».
Зараз раскопкі вядзе каля 40 чалавек – пошукавікі Магілёўскага клуба і прадстаўнікі 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна Мінабароны. Прадоўжацца работы да канца тыдня.
У 1941 годзе падчас абароны Магілёва паблізу вёскі Буйнічы ішлі жорсткія баі. Тады танкавы бой прынялі 388-ы стралковы полк пад камандаваннем палкоўніка Сямёна Куцепава і народныя апалчэнцы фабрыкі штучнага валакна. Яны адбілі восем атак праціўніка і знішчылі 39 танкаў вермахта. На наступны дзень пасля бою пісьменнік Канстанцін Сіманаў і фатограф Павел Трошкін прыехалі на поле, якое яшчэ дымілася. Здымкі былі апублікаваныя ў «Известиях», дзякуючы ім увесь свет даведаўся аб гераічнай абароне Магілёва.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
13.01.2021 - 10:28
Конкурс да 80-годдзя гераічнай абароны Магілёва і Магілёўскай вобласці аб’яўлены ў рэгіёне
05.01.2021 - 17:33
Лаўрэат спецпрэміі Прэзідэнта: важна не толькі захаваць нашы веды, але і зрабіць іх даступнымі
23.12.2020 - 09:35
Астанкі 14 байцоў Чырвонай арміі перапахавалі ў Магілёўскім раёне
20.11.2020 - 11:38
Мемарыялы воінам-вызваліцелям горада Быхава. Абеліскі вялікага подзвігу
05.11.2020 - 12:31
Астанкі 9 байцоў Чырвонай Арміі перапахавалі ў Бабруйскім раёне
01.10.2020 - 17:48
Святкаванне 180-годдзя з дня заснавання БДСГА адбудзецца 2 кастрычніка