RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аўтапарк Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы папоўніла 12 аўтамабіляў

Аўтапарк Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС папоўніўся 12 новымі службовымі аўтамабілямі. Цырымонія ўручэння ключоў ад машын кіраўнікам падраздзяленняў адбылася 20 студзеня.

«Наша структура працуе на арганізацыю бяспекі грамадзян і захаванасці іх маёмасці, таму абнаўленне аўтапарка і яго ўтрыманне ў добрым стане–наша першачарговая задача, – адзначыў намеснік начальніка Дэпартамента аховы МУС–начальнік упраўлення сродкаў і сістэм аховы Алег Шаблыка. – Менавіта таму кожны год пасля падвядзення вынікаў дзейнасці мы традыцыйна ўручаем найлепшым супрацоўнікам міліцыі ключы ад новых аўтамабіляў. Напрыклад, у мінулым годзе ў рэгіёне з’явілася 14 такіх машын».

Па выніках службовай дзейнасці па два новыя аўтамабілі перададзена Ленінскаму Магілёва, Бабруйскаму, Горацкаму і Клімавіцкаму падраздзяленням аховы, па адной адзінцы тэхнікі – Кастрычніцкаму Магілёва, Асіповіцкаму, Касцюковіцкаму і Кіраўскаму аддзелам.

Паводле слоў начальніка Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Аляксандра Шэпелева, гэта не проста машыны для перамяшчэння, а сапраўдная разумная тэхніка: хуткая, манеўраная, абсталяваная ўсімі неабходнымі тэхнічнымі сродкамі: сістэмамі навігацыі, радыёсувязі і многім іншым. «У гэтых аўтамабілях устаноўлена шмат розных функцый, якія істотна дапамагаюць у працы, – падкрэсліў ён. – Тэхнічнае абсталяванне павышае выніковасць дзейнасці Дэпартамента аховы па Магілёўскай вобласці. З году ў год мы раскрываем больш злачынстваў на вуліцы, бо новыя транспартныя сродкі дазваляюць нам якасна ахоўваць аб’екты і аператыўна спыняць правапарушэнні».

На карысць эфектыўнасці працы Дэпартамента і той факт, што прыбыццё нарадаў звыш устаноўленых часовых межаў зменшылася на 20% да ўзроўню мінулага года. Паводле слоў Аляксандра Шэпелева, абнаўленне аўтапарка будзе працягнута. «З часам кожная машына выпрацоўвае свой мотарэсурс, – растлумачыў ён. – Штогод у абласным упраўленні Дэпартамента аховы замене падлягае прыкладна 10% такіх транспартных сродкаў».

Усяго ў аўтапарку Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС налічваецца больш за 140 адзінак тэхнікі груп захопу. Кругласутачна вуліцы рэгіёна патрулюе амаль 80 нарадаў груп затрымання. Пад аховай знаходзіцца больш за 25,5 тыс. аб’ектаў, у тым ліку кватэр і жылых дамоў. За 2019 год нарады зрабілі больш за 64 тыс. выездаў па сігнале трывогі.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая