Бабруйская каманда стала пераможцай спартакіяды актыву Саюзнай моладзі Магілёўскай абласной арганізацыі ГА «БРСМ». Другое месца падзялілі прадстаўнікі Слаўгарадскага і Кіраўскага раёнаў, трэцяе – у горацкай моладзі.
Мерапрыемства, прысвечанае Дню нараджэння саюза, прайшло 6-8 верасня на базе адпачынку «Сямігор’е» ў Мсціславе. Тут сабраліся самыя актыўныя, ініцыятыўныя і таленавітыя маладыя людзі. У складзе каманд з усіх рэгіёнаў Магілёўскай вобласці хлопцы і дзяўчаты прадэманстравалі сілу і спрыт, бліснулі эрудыцыяй і талентам.
Удзельнікаў спартакіяды чакалі конкурсы капітанаў, візітных картак, бівуакаў, страў, моладзевых сэлфі, «Забег дружбы» і мноства спартыўных спаборніцтваў: валейбол, жаночы футбол, хакей у валёнках, перацягванне каната, турыстычная паласа перашкод, турнір па гульні «Аліяс» і інш. Уменне гумарыць маладыя людзі прадэманстравалі ў StandUp «17+».
Арганізатарамі мерапрыемства выступалі Магілёўскі абласны камітэт ГА «БРСМ», Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт, Мсціслаўскі раённы выканаўчы камітэт.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.07.2025 - 09:34
У вольны час і са сваім інвентаром. Моладзь Беларусі добраўпарадкоўвае Магілёў пасля разгулу стыхіі
05.07.2025 - 17:20
Пераможцам сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла-2025» стала сям'я з Гомельскай вобласці
03.07.2025 - 08:48
Памяць аб спаленых вёсках. Эмацыйнае падарожжа моладзі ў вёску Боркі Кіраўскага раёна
01.07.2025 - 09:41