Бабруйскую гарадскую дзіцячую бальніцу плануюць увесці ў эксплуатацыю ў верасні 2020 года. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні гарвыканкама Ігар Кісель.
Рэканструкцыя ўстановы аховы здароўя вядзецца з мінулага года. Аб’ект уключаны ў дзяржаўную інвестыцыйную праграму Магілёўскай вобласці з фінансаваннем на 2019-ы ў суме Br 2,5 млн.
«Сёння вядуцца работы ў асноўным корпусе чатырохпавярховага будынка бальніцы, пракладваюцца інжынерныя камунікацыі, праводзяцца работы з электрычнасцю, сантэхнікай, цеплазабеспячэннем – усё ў адпаведнасці з графікам, – падкрэсліў Ігар Кісель. – Важна, што ў гэтым годзе будзе цалкам «закрыты» контур, каб зімой можна было прыступіць да аздобных прац».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
09.07.2025 - 14:44
Ці патрэбна даведка ў сад і школу да 1 верасня? Міністэрства аховы здароўя нагадала парадак
08.07.2025 - 10:19
07.07.2025 - 17:41
У Магілёве павіншавалі мам, якія нарадзілі дзяцей у Дзень Незалежнасці
07.07.2025 - 14:42
У Дзень Незалежнасці ў Магілёўскай вобласці нарадзілася 16 малышоў
24.06.2025 - 16:19
Бальніцы і паліклінікі ў асобныя дні ліпеня зменяць графік працы