Рус Бел Eng 中文

БЧ прызначыла дадатковыя цягнікі для гасцей свята «Купалле» ў Александрыі

 

Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі 11 і 12 ліпеня для дастаўкі гасцей і ўдзельнікаў рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»), паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.

Прыехаць на свята «Купалле» ў аграгарадок Александрыя на мяжы Магілёўскай і Віцебскай абласцей па чыгунцы 11 і 12 ліпеня можна рэгулярнымі цягнікамі рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній з Магілёва, Оршы, Гомеля, Віцебска, Крычава і Полацка, якія робяць прыпынак на станцыі Копысь.

Графік руху дадатковых цягнікоў складзены з улікам часу пачатку і заканчэння канцэртнай праграмы. Так, 11 ліпеня ў дадатак да дзейнага раскладу прызначаныя цягнікі паведамленнем Магілёў–Копысь–Магілёў і Орша–Копысь–Орша, 12 ліпеня – паведамленнем Копысь–Магілёў і Копысь–Орша.

Набыць праязныя дакументы можна на афіцыйным сайце БЧ у раздзеле «Паслугі пасажырам» (pass.rw.by), з дапамогай мабільнага дадатку «БЧ. Мой цягнік», а таксама ў чыгуначных касах. Папярэдні продаж білетаў на цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа адкрываецца за 10 сутак да адпраўлення цягніка.

У мэтах прафілактыкі распаўсюджвання вірусных інфекцый Беларуская чыгунка рэкамендуе пасажырам у цягніках выконваць масачны рэжым і карыстацца дэзынфікуючымі сродкамі.

Інфармацыю аб раскладзе, прыпынках і кошце праезду жадаючыя наведаць свята «Купалле» могуць атрымаць на сайце БЧ, у білетных касах, а таксама па тэлефоне 105.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая