Тэлеканал «“Беларусь 4” Магілёў» увесь красавік выхаднымі днямі мае намер паказваць спектаклі Магілёўскага абласнога тэатра лялек і абласнога драматычнага тэатра. Адначасова трансляцыі запланавана весці ў інтэрнэце.
Спектаклі можна будзе ўбачыць па суботах і нядзелях каля 19.00. Стартуе праект 4 красавіка пастаноўкай тэатра лялек «Сіняя-сіняя» (у 18.50). У спектаклі па матывах апавядання класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча галоўную ролю выконвае заслужаны артыст Беларусі Мікалай Сцешыц. 5 красавіка ў 19.00–бенефіс народнага артыста Беларусі Рыгора Белацаркоўскага ў працы па творы Сэмюэля Бэкета «Апошняя стужка Крэпа» на малой сцэне Магілёўскага драмтэатра.
АФІША:
4 красавіка –«Сіняя-сіняя»
5 красавіка –«Апошняя стужка Крэпа»
11 красавіка – «Крэйцэрава саната»
12 красавіка – «Фрэкен Жулі»
18 красавіка – «На дне»
19 красавіка – «У маленькай сядзібе»
25 красавіка –«Скарына»
26 красавіка –«Сіняя-сіняя»
Глядзіце спектаклі на тэлеканале «“Беларусь 4” Магілёў» і анлайн у групе Укантакце.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
05.08.2025 - 16:25
04.08.2025 - 14:07
01.08.2025 - 10:37
Уборка азімага рапсу ў Магілёўскай вобласці перасягнула экватар
29.07.2025 - 09:47
Першыя сярод моладзі: экіпаж з Кіраўскага раёна намалаціў больш за 1 тыс. тон збожжа новага ўраджаю
25.07.2025 - 18:08