RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Беларуска-Расійскі ўніверсітэт прымае заяўкі на ўдзел у адкрытым фестывалі «Палітра творчасці»

Беларуска-Расійскі ўніверсітэт прымае заяўкі на ўдзел у адкрытым фестывалі «Палітра творчасці». Форум, прысвечаны 20-годдзю Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, пройдзе 27-29 лістапада, паведамілі ва ўстанове адукацыі.

Канкурсантамі могуць стаць студэнты ВНУ і навучэнцы ССНУ, навучанне якіх не звязана з атрыманнем спецыяльнасці па харэаграфіі, тэатральнай дзейнасці, вакале, харавым дырыжыраванні і фотасправе. Для гэтага неабходна накіраваць заяўку да 18 лістапада на адрас: 212000 г. Магілёў, пр-т Міру, 43 (сектар педагагічнага суправаджэння і развіцця творчых ініцыятыў Беларуска-Расійскага ўніверсітэта), або на e-mail: studclub300@mail.ru з пазнакай «На фестываль “Палітра творчасці”». Удзельнік форуму павінен мець студэнцкі білет, які пацвярджае навучанне на дзённым аддзяленні. Дадатковую інфармацыю можна даведацца па тэлефонах: 8 (0222) 72-28-93, 8 (0222) 22-58-21 (факс), + 375 29 618-55-20.

Фестываль пройдзе ў форме самастойных конкурсных праграм: папулярнай песні «Студэнцкі лістапад» і фотаспаборніцтва (27 лістапада), сучаснага і эстраднага танца «Танцы 100%», «ТЭАТР+» (28 лістапада). Гала-канцэрт і ўзнагароджанне пераможцаў дыпломамі і каштоўнымі падарункамі правядуць 29 лістапада.

Журы «Студэнцкага лістапада» выявіць пераможцаў у дзвюх намінацыях: саліст-вакаліст і вакальны ансамбль. Найлепшых у танцавальным турніры вызначаць па жанрах: эстрадны, сучасны танец (джаз-мадэрн, свабодная пластыка, вог, брэйк-данс, хіп-хоп і інш.), тэатр танца (танцавальнае, святлодыёднае шоу і інш.). Будзе ацэньвацца не толькі выканальніцкае майстэрства ўдзельнікаў, але і тэхніка, артыстычнасць, музычнасць, сюжэтна-вобразнае рашэнне танца, адпаведнасць музычнага матэрыялу харэаграфічнай лексіцы і знешняга выгляду выканаўцаў сцэнічнаму вобразу.

На тэатральны конкурс удзельнікі прадставяць творчыя нумары працягласцю да 10 хвілін па напрамках «чытальнік» і «тэатральная мініяцюра».

Фотаконкурс дасць магчымасць студэнтам праявіць сябе ў дзвюх тэмах. У намінацыі «Студэнцкі АРТ-палёт» фотааматары змогуць даць здымкі, якія перадаюць традыцыі навучэнцаў і творчых калектываў, праекты студцэнтраў, факультэтаў, фрагменты паказальных выступленняў, культурна-масавых мерапрыемстваў, фестываляў, якія праводзяцца ўстановай адукацыі. У намінацыі «Мой родны куток зямлі» могуць прыняць удзел работы, у якіх прасочваецца сувязь з прыродай роднага краю, культурнымі традыцыямі народа. У фае актавай залы ўніверсітэта будзе арганізавана выстава найлепшых фатаграфій.

Арганізатарамі фестывалю выступаюць Беларуска-Расійскі ўніверсітэт, аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама, прадстаўніцтва Федэральнага агенцтва па справах Садружнасці Незалежных Дзяржаў, суайчыннікаў, якія пражываюць за мяжой, і па міжнародным гуманітарным супрацоўніцтве ў Рэспубліцы Беларусь, сацыяльна-культурнае грамадскае аб’яднанне «Спадчына», Магілёўская абласная і гарадская арганізацыі РГА «Белая Русь», прафсаюзныя камітэты супрацоўнікаў і студэнтаў Беларуска-Расійскага ўніверсітэта, Магілёўскі ГК ГА «БРСМ».

Палажэнне адкрытага фестывалю «Палітра творчасці»

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая