Магілёўскае абласное аддзяленне Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускі дзіцячы фонд» арганізавала экскурсійную паездку ў Мінск для выхаванцаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу ва ўзросце ад 9 гадоў, іх бацькоў-выхавальнікаў. У падарожжа, якое прымеркавана да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, сёння адправіліся выхаванцы з Бялыніцкага, Крычаўскага, Круглянскага і Краснапольскага раёнаў.
Падчас трохдзённай экскурсіі яны пазнаёмяцца з памятнымі месцамі Магілёва і Мінска. У сталіцы дзеці пабываюць у Нацыянальнай бібліятэцы, наведаюць гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна», музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, БелАЗ і інш.
Паездка стала магчымай дзякуючы адмысловаму дабрачыннаму сацыяльнаму праекту, накіраванаму на аказанне дапамогі дзіцячым дамам сямейнага тыпу, дзецям-сіротам, дзецям, пакінутым без апекі бацькоў, замяшчальным бацькам. Усе выдаткі па арганізацыі праезду і пражывання ўзяў на сябе дзіцячы фонд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
14.08.2025 - 15:24
Пяць механізаваных атрадаў дзейнічаюць у Магілёўскай вобласці
14.08.2025 - 15:07
У Беларусі 23 жніўня завяршаецца прыём дакументаў ва ўстановы прафесійна-тэхнічнай адукацыі
14.08.2025 - 12:27
14.08.2025 - 09:54
14.08.2025 - 09:16
13.08.2025 - 15:18
У Магілёўскай вобласці з'явіўся першы праекцыйны пешаходны пераход