Сярэбраныя медалі на чэмпіянаце свету па танцах на інвалідных калясках заваявала беларуская пара Ганна Сірацюк і Ігар Куляшоў. Ганна –з Брэста, Ігар – магілёвец.
Яны танцуюць разам больш за дзясятак гадоў, а трэніруюцца ў Магілёве і Мінску на базе танцавальнага цэнтра. Ігар працуе ў Магілёўскім гарадскім Цэнтры культуры і вольнага часу балетмайстрам і выкладае бальныя танцы ў Магілёўскім каледжы мастацтваў.
Чэмпіянат свету праходзіў у Боне. У ім удзельнічала больш за 2 сотні спартсменаў з 26 краін. З 21 камплекту медалёў беларусы атрымалі тры сярэбраныя ўзнагароды.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.07.2025 - 14:47
Магілёўскія «Львы» гатовы да сезона: новыя зоркі, амбіцыйныя мэты, а лёд гарыць пад канькамі
16.07.2025 - 13:04
07.07.2025 - 14:21
Магілёўскі ЦАР выйграў усе матчы ў двух турах чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе
01.07.2025 - 14:45
Спаборніцтвы на прызы Дзінары Смольскай праходзяць у Чавусах