Бібліятэкі Магілёва запрашаюць 1-6 лістапада юных жыхароў горада на Bookids FEST, або дзіцячы кніжны фестываль «Шостая цывілізацыя», які ўжо не першы год праходзіць у абласным цэнтры.
Як адзначылі ў КК «Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Магілёва», слоган фестывалю застаецца нязменным – «Будзь у трэндзе – чытай!».
Сярод мерапрыемстваў, запланаваных фэстам, – сеткавая акцыя «Карта BOOK-сімпатый горада Магілёва». Хто яшчэ не паспеў прыняць у ёй удзел, можа далучыцца і адзначыць свае любімыя кнігі на карце абласнога цэнтра.
Ва ўсіх бібліятэках горада 3 лістапада пройдзе фрэнд-акцыя «Ба! Знакомые все лица». Магілёўцаў чакаюць інтэрактыўныя выставы, творчыя майстар-класы, бяспройгрышныя латарэі і нават літаратурная варажба. Незвычайным мерапрыемствам сёлета стане акцыя «Кніжка пад падушку», падчас якой можна пазнаёміцца з самымі «смачнымі» і «салодкімі» кнігамі для чытання перад сном. Інтэлектуальныя гульні, квэсты, кніжныя лабірынты, шарады збяруць дзяцей 4 лістапада на літаратурным бамондзе.
Пацешыцца і разгуляцца можна будзе 5 лістапада на BOOK-тусоўцы. Упадабаная многімі забаўка «KIDS KARAOKE» пройдзе ў дзіцячай бібліятэцы-філіяле № 2 (вул. Цыялкоўскага, 10). «Дзень аранжавага настрою» збярэ дзяцей у дзіцячай бібліятэцы-філіяле № 10 (вул. Чырвоназоркавая, 53). Весела правесці час можна будзе на танцавальнай вечарыне ў бібліятэцы-філіяле № 4 імя М. Лермантава (вул. Народнага апалчэння, 4).
Дарослых і юных чытачоў 6 лістапада пакліча з сабой дзіўны свет кіно на марафоне «Кніга+кіно». Праверыць эрудыцыю і атрымаць асалоду ад прыемнага паказу можна будзе на спрынт-GAME «Вясёлыя кінапраблемы», кінамарафоне «З кніжных старонак на экран», у міні-кіназале «Book Cinema» і інш.
На працягу восеньскіх канікул у бібліятэках арганізуюць яркія кніжныя выставы з любімай добрай класікай і найлепшымі навінкамі літаратуры.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.02.2025 - 10:34
Новыя падрабязнасці пра тэатральны форум «M.@rt кантакт»-2025
19.02.2025 - 12:16
Спектакль «Сабачае сэрца» пермскага тэатра паказалі ў Магілёве
18.02.2025 - 16:22
12.02.2025 - 11:29
На традыцыйныя сустрэчы па выходных запрашае музей Масленікава