Рус Бел Eng 中文

Больш за 1 млн дрэў высадзілі за год у Краснапольскім раёне на пацярпелых ад жука-караеда тэрыторыях

«Больш за 1 млн дрэў высадзілі за год у Краснапольскім раёне на пацярпелых ад жука-караеда тэрыторыях», –паведаміла кіраўнік беларускага экалагічнага руху Анастасія Ждановіч.

«Аднаўленне пацярпелых ад жука-караеда тэрыторый спрыяе скарачэнню эмісій парніковых газаў і аднаўленню экасістэм, вяртанню высечак у гаспадарчы абарот з устойлівым экалагічным складнікам. Гэта станоўча адбіваецца на паляпшэнні здароўя мясцовых жыхароў і зніжае экалагічныя пагрозы ў рэгіёне», – сказала Анастасія Ждановіч.

Змяненне клімату прывяло да масавага ўсыхання насаджэнняў хвоі і маштабнага распаўсюджвання караеда, што прыносіць каласальную шкоду лясному фонду. Лясгасы для барацьбы са шкоднікам вядуць суцэльныя санітарныя высечкі пашкоджаных дрэў. У Краснапольскім раёне значна ўзрасла плошча суцэльных высечак у зонах караеднага ўсыхання. Калі ў 2017 годзе было 9,25 га, то ў пачатку 2019 года плошча павялічылася да 149,6 га.

Каб пазбегнуць заражэння лясоў шкоднікамі і хваробамі, у Краснапольскім раёне па праграме малых грантаў Глабальнага экалагічнага фонда паспяхова рэалізуецца комплекс мер па дыягностыцы, маніторынгу, аднаўленню пашкоджаных тэрыторый і аднаўлення зямель, пацярпелых ад жука-караеда. Маштабную працу правялі Краснапольскі лясгас і Беларускі экалагічны рух: ім удалося аднавіць больш за 160 га плошчы лясоў.

Старт быў дадзены падчас маштабнай акцыі «Дрэва пасаджана!», якая была прымеркавана да пачатку рэспубліканскага «Тыдня лесу»іпрайшла 13 красавіка 2019 года. За адзін дзень валанцёры пасадзілі 100 тыс. дрэў. Усяго ў Краснапольскім раёне ў той дзень працавала каля 300 чалавек. Ідэю акцыі падтрымалі не толькі адміністрацыя раёна, мясцовыя жыхары і школьнікі, але і найбуйнейшыя камерцыйныя і некамерцыйныя арганізацыі.

У гадавальніку для вырошчвання сеянцаў і саджанцаў заклалі пасяўное аддзяленне для вырошчвання пасадачнага матэрыялу. Амаль 100 кг закупленага насення для вырошчвання больш за 3 млн сеянцаў дазволяць Краснапольскаму лясгасу аднаўляць пацярпелыя ад жука-караеда тэрыторыі да 2025 года. Гэта значна змякчыць негатыўнае ўздзеянне змены клімату.

Для комплекснага рашэння праблемы ў рэгіёне, акрамя лесааднаўлення, выкарыстоўвалася сістэма маніторынгу з прымяненнем ферамонных пастак і квадракоптара, здольнага ў рэальным часе вызначаць заражэнне на самых ранніх стадыях.

БЕЛТА

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая