Адкрыты XXVI традыцыйны турнір па дзюдо памяці воіна-інтэрнацыяналіста, Героя Савецкага Саюза Андрэя Мельнікава ў праграме адкрытага першынства Беларусі пройдзе 24-26 студзеня ў Магілёве. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму аблвыканкама.
Турнір збярэ на арэне спартыўнага комплексу «Алімпіец» больш за 110 спартсменаў 1999-2003 года нараджэння з усіх рэгіёнаў краіны і горада Мінска. 25 студзеня камплекты ўзнагарод у васьмі вагавых катэгорыях разыграюць юніёры. На наступны дзень на татамі выйдуць юніёркі.
Пераможцам і прызёрам спаборніцтваў уручаць медалі, дыпломы і каштоўныя падарункі. Таксама прадугледжаны спецыяльныя прызы ў намінацыях «За волю да перамогі»і «За найлепшую тэхніку».
Спаборніцтвы праводзяцца з мэтай патрыятычнага выхавання моладзі, папулярызацыі дзюдо, павышэння спартыўнага майстэрства і выяўлення наймацнейшых атлетаў.
Арганізатарамі турніру выступаюць упраўленне спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама, абласныя аддзяленні ГА «Беларуская федэрацыя дзюдо», «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане», «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», гарадская арганізацыя ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане», аддзел спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама, ГСВСУ «Магілёўскі абласны комплексны цэнтр алімпійскага рэзерву», Магілёўская абласная СДЮШАР прафсаюзаў «Спарта», Магілёўская СДЮШАРСА «Дынама».
Мельнікаў Андрэй Аляксандравіч нарадзіўся ў Магілёве 11 красавіка 1968 года, скончыў 8 класаў СШ №28 і паступіў у Магілёўскае СПТВ №1. У кастрычніку 1986 года быў прызваны ў войска і ў красавіку 1987 года накіраваны ў Афганістан. Абараняючы вышыню, пазначаную на карце 3234, ён праявіў незвычайную стойкасць і гераізм, адбіўшы разам з байцамі лейтэнанта В. Гагарына 11 нападаў праціўніка. Калі душманы прарвалі лінію абароны і схапілі Андрэя, ён падарваў звязак гранат. Так завяршыўся жыццёвы шлях салдата-героя, якому праз тры месяцы споўнілася б толькі 20 гадоў.
Праграма спаборніцтваў:
24 студзеня
дзень прыезду каманд (акрэдытацыя каманд, семінар суддзяў, тэхнічная нарада, узважванне);
узважванне з 18.30–19.30 (юніёры).
25 студзеня
10.00 – пачатак спаборніцтваў;
16.00 – урачыстае адкрыццё;
узважванне з 19.00–20.00 (юніёркі).
26 студзеня
10.00 – пачатак спаборніцтваў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.04.2025 - 09:19
Магіляўчанка Сюзанна Валадзько заваявала бронзу чэмпіянату Еўропы па цяжкай атлетыцы
16.04.2025 - 09:26
«Барысфен» і «Гродна-93» перамаглі на фінішы рэгулярнага сезона чэмпіянату Беларусі
11.04.2025 - 12:34
Аліна Шаўчук стала чэмпіёнкай Еўропы па барацьбе ў вазе да 68 кг
10.04.2025 - 11:42
Бабруйчанка Аліна Шаўчук выйшла ў фінал чэмпіянату Еўропы па барацьбе